Якаў Зевядзееў
Якаў Зевядзееў | |
---|---|
Дата нараджэння | I стагоддзе |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 44[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Шануецца | большасцю хрысціянскіх цэркваў |
У ліку | святы[4] |
Дзень памяці |
25 ліпеня каталіцтва 30 красавіка праваслаўе 30 снежня па Масарабскаму абраду |
Атрыбуты | марская ракавіна, капялюш пілігрыма |
Бацька | Зевядзей[2][3][…] |
Маці | Саламея[2] |
Муж | невядома |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Якаў (іўр.: יַעֲקֹב Яхоб, грэч. Ἰάκωβος; памёр у 44 г. н.э.) — паводле Новага запавету, адзін з апосталаў — вучань Ісуса Хрыста, старэйшы брат евангеліста Яна Багаслова, сын галілейскага рыбака Зевядзея. Сведка здзейсненых Ісусам Хрыстом цудаў і Яго пакут. За ўзначальванне хрысціянскай суполкі Іерусаліма прыняў пакутніцкую смерць — паводле загаду цара Ірада Агрыпы, унука Ірада Вялікага, Якаву адсеклі галаву. Якаў традыцыйна лічыцца першым апосталам-пакутнікам. Яго часта таксама называюць Якавам Вялікім, каб адрозніць яго ад Якава Алфеева і Якава, брата Ісуса. Якаў Вялікі лічыцца святым патронам Іспаніі.
У Новым Запавеце
[правіць | правіць зыходнік]Сын Зевядзея і Саламеі, Якаў звычайна называецца «Вялікім», каб адрозніць яго ад апостала Якава «Меншага». Якаў быў братам Яна, любімага вучня, і, верагодна, быў старэйшым з двух братоў[5].
Бацькі Якава, мяркуецца, былі паважанымі і заможнымі людзьмі. Бацька Зевядзей быў рыбаком з Галілейскага мора і, верагодна, жыў у або каля Віфсаіды ці Капернаума; меў некалькіх лодачнікаў і наёмных работнікаў. Маці Саламея была адной з набожных жанчын, якія пасля пайшлі за Хрыстом і «служылі Яму сваёю маёмасцю», а яго брат Ян быў асабіста вядомы першасвятару і меў неабходныя сродкі для забеспячэння Маці Ісуса. Верагодна, што Якаў і яго брат не атрымалі навучання ў рабінскіх школах, таму ў гэтым сэнсе лічыліся невукамі. Аднак, дзякуючы сацыяльнаму рангу сваіх бацькоў, яны павінны былі быць людзьмі звычайнай адукацыі, мелі магчымасць сутыкнуцца з грэчаскім ладам жыцця і мовай, шырока распаўсюджанымі ўздоўж берагоў Галілейскага мора[5].
Якаў апісаны як адзін з першых вучняў Ісуса. У сінаптычных Евангеллях апісваецца, як Якаў і Ян былі разам з бацькам на беразе мора, калі Ісус паклікаў іх ісці за Ім (Матф. 4:21-22, Мк. 1:19-20). Якаў быў адным з трох апосталаў, якіх Ісус выбраў для Свайго Праабражэння (Матф. 17:1-9, Марк. 9:2-8, Лук. 9:28-36). Магчыма, Якаў меў запальчывы нораў, таму што ён і яго брат атрымалі мянушку Воанергес ці «Сыны Громавы» (Марк. 3:17). Якаў і яго брат хацелі заклікаць агонь на самарыцянскі горад, але былі папракнутыя Ісусам (Лук. 9:51-56). У кнізе Дзеянняў апосталаў адзначаецца, што «цар Ірад» (традыцыйна атаясамліваецца з Ірадам Агрыпай) пакараў Якава мячом. Якаў — адзіны апостал, чыё пакутніцтва адлюстравана ў Новым Запавеце, і, такім чынам, традыцыйна лічыцца першым з дванаццаці апосталаў пакутнікам за веру (Дз. 12:1-2).
Зноскі
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 29 мая 2020.
- ↑ а б Никифор (Бажанов) Иллюстрированная полная популярная библейская энциклопедия в 4-х выпусках, Enciclopédia bíblica popular completa ilustrada em 4 edições — М.: 1891.
- ↑ Μάρκος Ε., ανώνυμος 1:19-20, 3:17, 10:35 // Εὐαγγέλιον κατὰ Μᾶρκον // The Holy Bible
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.
- ↑ а б Camerlynck, Achille. «St. James the Greater.» The Catholic Encyclopedia. Vol. 8. New York: Robert Appleton Company, 1910. 16 Jan. 2014
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 132. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.