RG-32
RG-32 | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Вытворца | BAE Systems[d] |
Дызайнер | BAE Systems Land Systems South Africa[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
RG-32 Scout — паўднёваафрыканскі паўнапрывадны лёгкі браніраваны аўтамабіль, распрацаваны BAE Systems Land Systems South Africa (падраздзяленне BAE Systems). Пабудаваны на базе RG-31 Nyala.
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]Кузаў аўтамабіля тыпу манакок з 4 дзвярыма і двума люкамі на даху. Машына прадугледжвае перавозку кіроўцы+4 вайскоўцаў з рыштункам у стандартнай кампаноўцы і кіроўцы+6 вайскоўцаў пры выкарыстанні ўсяго аб’ёму кабіны.
Базавая мадэль мае 1 ступень абароны па стандарце STANAG 4569 — вытрымлівае траплення куль калібра 7,62 мм і 5,56 мм на дыстанцыі 30 м. Аўтамабіль можа вытрымаць выбух гранаты і супрацьпяхотнай міны, уздзеянне запальнуй сумесі. Пры ўсталёўцы дадатковых ахоўных модуляў звонку на балты можна дасягнуць 2-га узроўню абароны STANAG 4569. Спецыяльная мадыфікацыя вытрымлівае падрыў супрацьтанкавай міны ТМ-57. У корпусе маюцца байніцы для стралковай зброі. На даху магчымая ўстаноўка баявога модуля з 12,7-мм і 7,62-мм кулямётамі.
Для Швецыі і Фінляндыі выраблена паўночная мадыфікацыя браневіка. Яна можа працаваць ва ўмовах да −35 °C.
Радны 6-цыліндравы турбадызель з працоўным аб’ёмам 3,2 літра аўстрыйскай кампаніі Steyr-Daimler-Puch развівае магутнасць да 181 к. с. Пры адключэнні сістэмы ачысткі выхлапных газаў магутнасць павялічваецца да 215 к. с. Трансмісія атрымала аўтаматычную 5-ступеністую каробку перадач Allison 1000, сістэму блакіроўкі межвосевых дыферэнцыялаў, падвеску з гідраўлічнымі амартызатарамі падвойнага дзеяння і гідраўзмацняльнік руля.
Мадыфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- RG-32M Standard (экіпаж 4 чал.)
- RG-32M Full armour (экіпаж 8 чал.) з узмоцненай абаронай
- RG-32M LTV — лёгкая патрульная машына з супрацьміннай абаронай
RG-32M LTV
[правіць | правіць зыходнік]Мае больш прасторную кабіну за кошт устаноўкі больш тоўстага куленепрабівальнага шкла з вонкавага боку корпуса, клінаватае дно для абароны ад мін. Шырыня павялічылася на 200 мм, вышыня 50 мм. Машына мае 2-і ўзровень абароны STANAG 4569 і супрацьмінны ўзровень 2a і 2b (пад колам і пад цэнтрам).
Дзякуючы павелічэнню грузападымальнасці на 2,0 тоны, новае грузавое аддзяленне дазваляе несці на машыне супрацьракетнае абсталяванне. Бранявік можа прымаць абсталяванне ў адпаведнасці з запланаванай задачай. Аўтамабіль прыцягнуў увагу вайскоўцаў Ірландыі, якія вырашылі першымі набыць распрацоўку для свайго міратворчага кантынгенту. У 2010 годзе аўтамабіль прадстаўлены пад назвай RG Outrider[1] у ЗША. Амерыканскія ваенныя выкарыстоўвалі машыну ў Афганістане[2][3].
Аператары
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ [RG Outrider BAE Systems light armoured utility patrol vehicle (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 13 серпня 2014. Праверана 9 грудня 2014. RG Outrider BAE Systems light armoured utility patrol vehicle (англ.)]
- ↑ [South African armoured vehicle group continues to target and win in the US market (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 24 вересня 2015. Праверана 9 грудня 2014. South African armoured vehicle group continues to target and win in the US market (англ.)]
- ↑ [BAE Systems Demonstrates RG Outrider, a New Light Armored Mine Protected Vehicle for U.S. Military (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 6 січня 2015. Праверана 9 грудня 2014. BAE Systems Demonstrates RG Outrider, a New Light Armored Mine Protected Vehicle for U.S. Military (англ.)]
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- RG-32 Архівавана 3 жовтня 2014. (англ.)
- RG32M Mine Hardened Armoured Patrol Vehicle, South Africa Архівавана 14 жовтня 2014. (англ.)
- Finnish Army orders additional RG32M vehicles from BAE Архівавана 18 жовтня 2014. (англ.)
- South African defence company faces future with range of new or improved products Архівавана 24 вересня 2015. (англ.)