Перайсці да зместу

Фрэчыа (БМП)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрэчыа
Выява
Бітва
Краіна паходжання
Вытворца Iveco
Дата прыняцця ў эксплуатацыю 2006
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрэчыа (італ.: Freccia, «Страла») — італьянская шматмэтавая браняваная машына.

Створана канцэрнам IvecoFIATOto Melara. Распрацавана на аснове БМЦУ «Чэнтаўра». Першыя прататыпы з’явіўся ў 1996 годзе.

У 2006 годзе італьянская армія замовіла 249 адзінак «Фрэчыа» на агульную суму 1,54 млрд у наступных мадыфікацыях[1]:

  • 172 БМП з вежай Oto Melara Hitfist, узброенай 25-мм аўтаматычнай гарматай Oerlikon KBA;
  • 36 самаходных процітанкавых комплексаў, аснашчаных ізраільскай ракетай «Спайк»;
  • 20 камандзірскіх машын;
  • 21 самаходны мінамёт.

Браня забяспечвае абарону ад агню 30-мм аўтаматычнай гарматы ў лэбавай праекцыі і кругавую абарону ад бранябойных 7,62-мм куль. Супрацьмінная абарона дазваляе выжыць экіпажу пры падрыве да 6 кг выбуховага рэчыва ў тратылавым эквіваленце.

БМП абсталёўваецца дызельным рухавіком магутнасцю 550 к.с. і аўтаматычнай каробкай перадач. Максімальная хуткасць па шашы складае 110 км/г, запас ходу — 800 км.

На 2024 год італьянская армія мела 284 адзінкі БМП[2].

  1. BM Freccia Infantry Fighting Vehicle, Italy. Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2016. Праверана 21 ліпеня 2012.
  2. The Military Balance 2024. — P. 107.