Даўжыня цела 62—75, перадплечча 48—51 мм. Крылы адносна шырокія. Вушы нагадваюць вушы начніц. Поўсць высокая, шаўкавістая, рэдкая, зверху цёмна-карычневая з бляскам, энізу святлейшая.
Корміцца ўсю ноч у парках, садах, на ўзлесках, лясных прасеках, уздоўж вуліц паблізу сховішчаў. Знішчае совак, пядзенікаў, вусачоў, хрушчоў, ліставёртак і іншых шкодных насякомых.
Жыве калоніямі. У летніх сховішчах (на гарышчах, у шчылінах драўляных сцен, за аканіцамі) паяўляецца з сярэдзіны красавіка. У 2-й пал. чэрвеня—ліпені самка нараджае адно дзіцянё. Зімуе ў падвалах, склепах.