Перайсці да зместу

Брэсцкі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брэсцкі раён
Герб
Герб
Краіна  Беларусь
Статус раён
Уваходзіць у Брэсцкая вобласць
Адміністрацыйны цэнтр
Кіраўнік Уладзімір Рыгоравіч Сянчук[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 40,45 %, руская 54,83 %
Размаўляюць дома: беларуская 13,72 %, руская 83,83 %[2]
Насельніцтва
  • 45 658 чал. (1 студзеня 2024)[4]
Плошча 1 544,97[3]
(12-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
142 м[5]
Брэсцкі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Брэсцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкай вобласці. Працягласць раёна з поўначы на поўдзень — 100 км, з захаду на ўсход — 35 км. Агульная працягласць межаў складае 387 км. На захадзе і поўдні раёна маюць статус дзяржаўных: 140 км мяжы з Польшчай і 37 км — з Украінай. Утвораны 15 студзеня 1940 года, у 1956 годзе да раёна далучаны Дамачаўскі раён. Плошча 1,6 тыс. км². Цэнтр раёна — горад Брэст (не ўваходзіць у склад раёна).

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

У раён уваходзяць гарадскі пасёлак Дамачава і 148 сельскіх населеных пунктаў. Падзяляецца на 11 сельсаветаў: Дамачаўскі, Знаменскі, Клейнікаўскі, Лышчыцкі, Матыкальскі, Мухавецкі, Радваніцкі, Тамашоўскі, Тэльмінскі, Чарнаўчыцкі, Чэрнінскі.

Брэсцкі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Брэсцкай вобласці БССР. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 18 сельсаветаў: Астрамечаўскі, Бярозаўскі, Гершонскі, Жыравецкі, Збірагскі, Казловіцкі, Клейнікаўскі, Лышчыцкі, Матыкальскі, Пугачоўскі, Рэчыцкі, Страдзецкі, Сычэўскі, Трышынскі, Тэльмінскі, Цюхініцкі, Чарнаўчыцкі, Чэрнеўскі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бярозаўскі, Збірагскі, Казловіцкі, Клейнікаўскі, Пугачоўскі, Сычэўскі сельсаветы, Страдзецкі сельсавет перададзены ў склад Дамачаўскага раёна. 17 снежня 1956 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Дамачава і Дурыцкі, Ліпінкаўскі, Ляплёўскі, Меднаўскі, Тамашоўскі, Чэрскі сельсаветы скасаванага Дамачаўскага раёна[6]. 3 чэрвеня 1957 года скасаваны Ляплёўскі і Тэльмінскі сельсаветы. 8 жніўня 1959 года да раёна далучаны Радваніцкі і Стрыганецкі сельсаветы скасаванага Жабінкаўскага раёна. 8 верасня 1959 года скасаваны Дурыцкі, Ліпінкаўскі і Цюхініцкі сельсаветы, Рэчыцкі сельсавет перайменаваны ў Клейнікаўскі. 14 красавіка 1960 года Стрыганецкі сельсавет перададзены Кобрынскаму раёну. 22 сакавіка 1962 года Чэрнеўскі сельсавет перайменаваны ў Тэльмінскі. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны Арэхаўскі, Велікарыцкі, Гвозніцкі, Лукаўскі, Макранскі, Олтушскі, Хаціслаўскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Маларыта скасаванага Маларыцкага раёна, якія 6 студзеня 1965 года былі вернуты зноў утворанаму Маларыцкаму раёну. 4 студзеня 1965 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Жабінка, Сакскі і Сцяпанкаўскі сельсавет Кобрынскага раёна, утвораны Пятровіцкі сельсавет, скасаваны Астрамечаўскі сельсавет. 30 ліпеня 1966 года гарадскі пасёлак Жабінка, Пятровіцкі, Сакскі і Сцяпанкаўскі сельсаветы перададзены зноў утворанаму Жабінкаўскаму раёну. 1 красавіка 1968 года Трышынскі сельсавет перайменаваны ў Вычулкаўскі сельсавет, які 8 мая 1970 года перайменаваны ў Чэрнінскі сельсавет. 20 верасня 1971 года Жыравецкі сельсавет перайменаваны ў Мухавецкі. 18 снежня 1972 года скасаваны Чэрскі сельсавет. На 1 студзеня 1974 года ў складзе раёна было 148 населеных пунктаў[7]. 20 снежня 1974 года Меднаўскі сельсавет перайменаваны ў Знаменскі.

21 снежня 2007 года са складу Гершонскага сельсавета былі выключаныя вёскі Аркадзія, Бярнады, Гершоны, Кацельня-Баярская, Міцькі, якія былі ўключаны ў гарадскую рысу Брэста, а сельсавет быў перайменаваны ў Страдзецкі[8]. 17 верасня 2013 года скасаваны Страдзецкі сельсавет, Дамачаўскі пассавет рэарганізаваны ў Дамачаўскі сельсавет[9].

Большая частка тэрыторыі раёна размяшчаецца ў межах Брэсцкага Палесся, невялікая паўночная частка — на Прыбугскай раўніне. Пераважаюць вышыні 130—150 м, найвышэйшы пункт 186,1 м (каля в. Заполле).

Мяжуе на поўдні з Валынскай вобласцю Украіны, на усходзе — з Маларыцкім і Жабінкаўскім, на поўначы — з Камянецкім раёнамі, на захадзе — з Польшчай.

Працякаюць рэкі Заходні Буг з прытокамі Лясная, Мухавец, Спанаўка, Капаеўка, Серадовая рэчка і інш. Значнае гаспадарчае значэнне мае рака Мухавец, якая ўваходзіць у сістэму Дняпроўска-Бугскага воднага шляху.

Азёры: Селяхоўскае, Страдзецкае, Рагазнянскае, Чорнае, Белае, Тайнае, Мяднянскае. Каля Селяхоўскага возера знаходзіцца біялагічны заказнік Селяхі.

Пад лясамі 34,9 % тэрыторыі раёна. Буйныя лясныя масівы — Тэльмінскі, Мухавецкі, Белаазерскі і інш. Балоты займаюць 4,4 тыс. га. Агульная плошча сельска-гаспадарчых угоддзяў 72,3 тыс. га, з іх асушаных 24,1 тыс. га. Помнікі прыроды — Мяднянскія ельнікі, Лютаўскія букі.

Глебы пераважаюць дзярнова-падзолістыя, забалочаныя, поймавыя і дзярнова-карбанатныя. Якасць ворных зямель складала 41 бал, кармавых угоддзяў — 29, усіх сельхозугоддзяў — 36 балаў.

Карысныя выкапні: торф, гліна, будаўнічыя пяскі, мел.

Сярэдняя тэмпература студзеня −4,4 °C, ліпеня 18,8 °C. Ападкаў 548 мм за год. Вегетацыйны перыяд 208 сутак.

Колькасць насельніцтва:[10]

  • 1992 — 42,7 тыс.
  • 2008 — 34,9 тыс.

Сельская гаспадарка

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — малочна-мясная жывёлагадоўля (буйная рагатая жывёла, свінагадоўля, авечкагадоўля, конегадоўля), буракаводства. Вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу, агародніну.

У аграпрамысловы комплекс раёна ўваходзяць 5 адкрытых акцыянерных таварыстваў: «Камароўка», птушкафабрыка «Меднаўская», «За мір», «Агра-сад Світанак», ГК «Бярэсце», два вытворчыя кааператывы: «Астрамечава», «Чарнаўчыцы», тры камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы: «Маладая гвардыя», «Саўгас Брэсцкі», селекцыйна-гібрыдны цэнтр «Заходні», дзяржаўнае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Племзавод Мухавец».

Агратэхнічнае абслугоўванне сельскагаспадарчых арганізацый ажыццяўляе ААТ «Брэсцкі райаграсэрвіс».

Прамысловасць

[правіць | правіць зыходнік]

Працуюць прадпрыемствы харчовай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасці:

  • ААТ «Брэсцкае марожанае»
  • ААТ «Чарнаўчыцкі завод ЖБВ»
  • ІП ЗАТ «БЕЛС»
  • ПУП «Мясныя далікатэсы»

На тэрыторыі Брэсцкага раёна дзейнічае свабодная эканамічная зона «Брэст».

У сістэме адукацыі раёна 17 ясляў-садоў, 16 сярэдніх і 6 базавых школ, 1 вучэбна-педагагічны комплекс «дзіцячы сад — пачатковая агульнаадукацыйная школа», 1 пачатковая агульнаадукацыйная школа. Дзейнічаюць 2 навучальна-вытворчыя камбінаты, дом дзіцячай творчасці, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльна-педагагічны цэнтр, цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсій, 40 клубных устаноў, 24 бібліятэкі.

Дзейнічае музей касманаўтыкі з раздзеламі пра ўраджэнца раёна лётчыка-касманаўта П. І. Клімука ў в. Тамашоўка.

Выдаецца газета «Заря над Бугом».

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгункі Брэст — Баранавічы, Брэст — Лунінец, Брэст — Беласток, Брэст — Ковель.

Аўтадарогамі звязаны з Баранавічамі, Пінскам, Камянцом, Маларытай.

У раёне 3 пункты пропуску праз дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь: Казловічы — Кукарыкі, Дамачава — Славіцічы, Тамашоўка — Пулемец.

Памятныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]
  1. http://brest.brest-region.gov.by/index.php?option=com_content&view=article&id=50468&Itemid=3482&lang=ru
  2. Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 4 сакавіка 2016. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  5. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  6. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідацыі некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 17 снежня 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 12.
  7. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 17. — 248 с. — 10 000 экз.
  8. Решение Брестского областного Совета депутатов от 21.12.2007 № 84 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района»
  9. Решение Брестского областного совета депутатов № 306 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района Брестской области» Архівавана 25 чэрвеня 2021.
  10. без раённага цэнтра