Сцяпанкаўскі сельсавет
Сцяпанкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Жабінкаўскі раён |
Уключае | 17 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Сцяпанкі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 022 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Сцяпа́нкаўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Сцяпанкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Камянецкага раёна, з 25 снежня 1962 года — у складзе Кобрынскага раёна. З 4 студзеня 1965 года сельсавет у складзе 13 населеных пунктаў (Алізараў Стаў, Горкі, Грабаўцы, Жыцін, Канатопы, Лойкі, Малыя Сяхновічы, Меляшы, Падрэчча, Сенькавічы, Сцяпанкі, Хмялёўка і Шпіталі) у складзе Брэсцкага раёна, 5 населеных пунктаў сельсавета (Арэпічы, Вярхі, Налезнікі, Рэчыца і Селішчы) перададзены ў склад Крыўлянскага сельсавета Кобрынскага раёна[1]. 31 сакавіка 1965 года вёскі Арэпічы, Вярхі, Налезнікі, Рэчыца і Селішчы вернуты ў склад сельсавета[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Жабінкаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 18 населеных пунктаў[3]. 19 жніўня 1985 года вёска Сенькавічы перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Жабінкаўскага гарсавета[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1185 чалавек[5], з іх 83,6 % — беларусы, 9,3 % — украінцы, 5,2 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года — 1022 чалавекі[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 18 (1098).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 20. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 19 августа 1985 г. № 468 Об изменении в административно-территориальном делении Жабинковского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.