Ф
Літара кірыліцы Ф | |
Фф | |
◄ С Т У Ў Ф Х Ц Ч Џ ► | |
Беларускі альфабэт: | |
---|---|
◄ С Т У Ў Ф Х Ц Ч Ш ► | |
У лацінцы | F · f |
Зьвесткі | |
Тып | асноўная кірыліца, альфабэтны; |
Гук | [f], [ɸ] |
Назва ў Юнікодзе | cyrillic capital letter ef
cyrillic small letter ef |
Юнікод | Ф: U+0424 ф: U+0444 |
HTML | Ф: Ф, Ф ф: ф, ф |
UTF-16 | Ф: 0x424 ф: 0x444 |
URL-код | Ф: %D0%A4 ф: %D1%84 |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Ф, ф (эф; курсіў: Ф ф) — 23-я літара беларускага кірылічнага альфабэту. Выкарыстоўваецца таксама ў ва ўсіх славянскіх кірылічных альфабэтах (21-я ў баўгарскім, 22-я ў расейскім, 25-я ў сэрбскім і ўкраінскім, 26-я ў македонскім) і ў пісьмовасьцях некаторых неславянскіх народаў.
У стара- і царкоўнаславянскім альфабэтах носіць назву «фрътъ» (ст.-сл.) або «фертъ» (ц.-сл.). Назва гэтага знаку няясная, але некаторыя дасьледнікі думаюць, што вытокі "Ферт» гукапераймальныя, падобны гук выдаюць коні «Ф-ррр», бо гук [ф] у старажытнаславянскай мове быў зусім чужы, і немагчыма было падабраць славянскае слова з « ф ». (φερτ-ός з грэцкае азначае прыўнесеных звонку). У кірыліцы звычайна лічыцца 22-ой паводле парадку і выглядае як ; у глаголіцы паводле ліку 22-я і мае выгляд . У абодвух альфабэтах лікавае значэньне — 500. Як паходжаньне кірылічнай, так і глагалічнага літараў — грэцкая літара фі (Φ, φ).
Лічбавае значэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах Ф мае лічбавае значэньне — 500.