Садовік
Садовік | |
2006 год | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Поўнаядравыя |
Царства | Грыбы |
Падцарства | Найвышэйшыя грыбы |
Аддзел | Базыдыяльныя грыбы |
Кляса | Печурыцападобныя |
Атрад | Печурыцавыя[1] |
Сямейства | Ружавянкавыя[2] |
Род | Гладун[3] |
Бінамінальная намэнклятура | |
Clitopilus prunulus Паўль Кумэр | |
Садовік (вішнёвы гладун[4], падвішань) — шапкавы базыдыяльны грыб сямейства ружавянкавых[2].
Меў пашырэньне ў Амэрыцы і Эўразіі, у тым ліку ў Беларусі. Рос густа кучкамі ў лісьцевых сьветлых лясах, на палянах і ўзьлесках, часта сярод імхоў[5], а таксама ў парках і садах[2], агародах і часам на сенажацях[6]. Пладаносіў у ліпені—верасьні. Быў ядомым грыбам[5]. Назву падвішань атрымаў за тое, што ў садах сустракаўся пад вішнёвымі дрэвамі[6].
Выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паўшарападобная і гладкая шапка садовіка зь няроўным лопасьцевым і тонкавалакністым краем мела прамер 3—10 см. З узростам сьлізкая і белая шапка станавілася ўвагнутай. Зыходныя на ножку і густыя пласьцінкі былі белаватымі, крыху ружаватымі ды з узростам набывалі ружовы колер. Белая і тоўстая ўнізе ножка мела вышыню 2—7 см. Споравы парашок меў ружовае адценьне, як і верацёнападобныя споры[5]. Мякаць была белай з пахам мукі[7].
У харчаваньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Садовікі спажывалі пасьля адварваньня, але без самога адвару (булёну)[2]. Грыб зьмяшчаў звыш 35 % карысных фосфарных злучэньняў. Таксама пасьля збору садовікі сушылі на сонцы, пасьля чаго замочвалі 50 хвілінаў. Іх выкарыстоўвалі для выпечкі з начыньнем, гатаваньня другіх страваў і падліваў для мяса[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Галіна Сяржаніна. Агарыкальныя грыбы // Грыбы і грыбная кулінарыя. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 91. — 392 с.
- ^ а б в г Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. Агульны сьпіс вышэйшых грыбоў на Беларусі // Грыбы і грыбная кулінарыя: энцыкл. даведнік / адказн. В.М. Радзевіч, дызайн Г.І. Саскавец. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 152—153. — 392+50 с. — 1000 ас. — ISBN 985-6081-34-3
- ^ Галіна Сяржаніна. Тлумачэньні навуковых родавых найменьняў // Грыбы і грыбная кулінарыя. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 54. — 392 с.
- ^ Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. Беларускія назвы грыбоў // Грыбы і грыбная кулінарыя: энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 356. — 392 с.
- ^ а б в Вольга Гапіенка. Падвішань // Энцыкляпэдыя прыроды Беларусі ў 5 тамах / гал.рэд. Іван Шамякін. — Менск: Беларуская савецкая энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1985. — Т. 4. Недалька — Стаўраліт. — С. 60. — 599 с. — 10 000 ас.
- ^ а б в Юлія Ваўчок. Што шукаць у лесе // Партал «Слушна», 21 верасьня 2022 г. Праверана 29 верасьня 2022 г.
- ^ Падвішань // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — С. 489. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0188-5
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |