uptime
uptime — утыліта ў UNIX-падобных сістэмах, якая паказвае бягучы час, час працы пасля загрузкі, колькасць працуючых карыстальнікаў у камп'ютарнай сістэме і нагрузку за апошнія 1, 5 і 15 хвілін.
$ uptime
21:36:17 up 1711 days, 6:39, 2 users, load average: 0.09, 0.16, 0.20
Часцяком выкарыстоўваецца для вымярэння надзейнасці і стабільнасці аперацыйнай сістэмы, паказваючы час, які камп'ютар працуе без збояў ці патрэбы перазагрузкі ў мэтах адміністравання ці абслугоўвання. У той жа час вялікі uptime можа значыць нядбайнасць, бо многія крытычныя абнаўленні патрабуюць перазагрузкі.
Узровень загрузкі адлюстроўваецца ў выглядзе так званага LA — колькасці працэсаў, якія чакаюць сваёй чаргі на выкананне. Гэты лік дазваляе ацаніць агульную нагрузку на сістэму і не мае наўпроставага дачынення да загрузкі працэсара.
Windows
[правіць | правіць зыходнік]У Windows пачынаючы з версіі Windows NT 4.0 Service Pack 4 таксама ёсйь праграма з такой назвай.[1] Акрамя таго, стандартная утыліта systeminfo, апроч іншых звестак, таксама паказвае час працы аперацыйнай систэмы.