Перайсці да зместу

Queen

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Queen
Выява лагатыпа
Асноўная інфармацыя
Жанры прагрэсіўны рок, глэм-рок[3], хард-рок, рок-музыка[4][5], арт-рок[6], поп-рок, хэві-метал[7] і метал
Гады 1970[1] — цяперашні час[2]
Краіна  Вялікабрытанія
Горад Лондан
Адкуль Лондан
Мовы песень англійская
Лэйблы Elektra[d], Capitol Records, EMI Records[d], Hollywood Records[d], Parlophone, Island Records і EMI
queenonline.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Queen (з англ. — «Каралева», прамаўляецца «Кўін») — брытанскі рок-гурт, які дамогся найшырэйшай вядомасці ў 1970—1980-х гадах і які налічвае сотні мільёнаў прыхільнікаў па сённяшні дзень. У Лондане дзейнічае афіцыйны Міжнародны фан-клуб. Сярод знакамітых песень «Queen» такія класічныя рок-хіты як «Bohemian Rhapsody», «We Will Rock You», «We Are the Champions», «A Kind of Magic», «The Show Must Go On» і іншыя. Шырокую вядомасць атрымалі і відэакліпы, знятыя музыкантамі «Queen», прычым відэакліп на песню «Bohemian Rhapsody» лічыцца першым кліпам у гісторыі музыкі. Акрамя таго, «Queen» набылі славу адной з найвялікшых канцэртных каманд за ўсю гісторыю рока. У 1991 годзе лідар гурта Фрэдзі Меркуры памёр, з-за чаго гурт спыніў сваю дзейнасць. Але ў 2004 годзе два музыкі Queen Браян Мэй ды Роджэр Тэйлар аб’ядналіся і запрасілі вядомага амерыканскага спевака Пола Роджэрса выступіць у якасці франтмэна Queen. Разам яны правялі сусветнае турнэ. У 2008 годзе выйшаў новы студыйны альбом «The Cosmos Rocks».

  1. "Heritage award to mark Queen's first gig". BBC News. Retrieved 15 March 2013
  2. QOL F.A.Q.(недаступная спасылка). Queen Online. — Are Queen still active as a band? Very much so.. Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2011. Праверана 5 кастрычніка 2013.
  3. http://www.albumoftheyear.org/ratings/8-all-music-highest-rated/1981/1
  4. http://en.academic.ru/dic.nsf/enwiki/1553435
  5. Montreux Jazz Festival Database Праверана 28 верасня 2020.
  6. https://myspace.com/queen/music/album/live-at-wembley-stadium-6060
  7. Metal Evolution — 2011.
  • Скай Р. Фредди Меркьюри. М.: 1993. (руск.)