Stylidium
Stylidium | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||
| ||||||||||||||
|
Stylidium — род травяністых раслін уключае ў сябе каля 300 відаў і ўваходзіць у сямейства Stylidiaceae.
Назва роду паходзіць ад стар.-грэч.: στύλος, stylos — калона або слуп, маючы на ўвазе незвычайную рэпрадуктыўную сістэму расліны[3]. Апыленне дасягаецца за кошт адчувальнага «трыгера», які прадстаўляе сабой зрослыя ў кветкавую калонку мужчынскія і жаночыя органы. У момант прызямлення насякомага гэтая калонка спрацоўвае і абсыпае яго пылком.
Род адносіцца да драпежных раслін, уся расліна пакрыта залозістымі валаскамі, якія завабліваюць, прыляпляюць і «пераварваюць» насякомых
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Большасць відаў — шматгадовыя травы, некаторыя з якіх, геафіты з запасальнымі цыбулінамі. І невялікая колькасць відаў — аднагадовыя расліны[4].
Расліны вельмі разнастайныя па вышыні, ад некалькіх сантыметраў да 180 см. Ва ўсіх раслін прыкаранёвая ліставая разетка, з якой расце адно сцябло, пры гэтым некаторыя віды маюць распластаную, а іншыя — шчыльную вертыкальную разетку.
Кветкі марфалагічна мала адрозніваюцца адна ад адной: чатыры пялёсткі, зігаморфныя, апыляльная калона знаходзіцца ніжэй плоскасці кветкі. Памеры вагаюцца ад 0,5 да 3 см. Колер таксама розны, але ў большасці выпадкаў гэта камбінацыя белага, крэмавага, жоўтага ці ружовага. Кветкі сабраны ў нейкае падабенства коласа або ў парасон, за выключэннем Stylidium uniflorum, у якога ўсяго адна кветка. Расліны квітнеюць ў канцы вясны.
Лісце таксама моцна адрозніваецца — ад вузкага, амаль шыпападобнага (Stylidium affine), да шырокага, разеткавага (Stylidium pulviniforme).
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Амаль усе віды з’яўляюцца эндэмікамі Аўстраліі, з іх толькі чатыры віды былі знойдзеныя за яе межамі:
- Stylidium alsinoides — на Філіпінах;
- Stylidium kunthii — у Бенгаліі і М’янме;
- Stylidium tenellum — у М’янме, некаторых раёнах Малайзіі і В’етнама;
- Stylidium uliginosum — на Шры-Ланцы і паўднёвым узбярэжжы Кітая.
Агульная колькасць відаў каля 300, але толькі 230 былі фармальна апісаны. Большасць растуць у Аўстраліі, што па колькасці відаў ставіць гэты род на пятае месца ў краіне[4], з іх у адным толькі штаце Заходняя Аўстралія выяўлена 150 відаў, з якіх 50 відаў растуць каля горада Перт.
Расліны роду растуць на травяністых і пясчаных раўнінах, пустках, скалістых схілах, у лясах, па берагах вадаёмаў і артэзіянскіх свідравін. Некаторыя віды, такія як Stylidium eglandulosum, могуць расці на парушанай глебе — па абочынах дарог, прасеках і пад лініямі электраперадач. Іншыя, напрыклад Stylidium coronmiforme, вельмі адчувальныя да будовы і складу глебы і таму сустракаюцца вельмі рэдка[5].
Апыляюцца адзінкавымі пчоламі і мухамі-жужаламі[6].
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Паводле інфармацыі базы даных The Plant List, род уключае 19 відаў (яшчэ 325 відаў маюць нявызначаны статус)[7]:
- Stylidium albolilacinum (F.L.Erickson & J.H.Willis) Lowrie & Carlquist
- Stylidium beaugleholei J.H.Willis
- Stylidium darwinii Punekar & Lakshmin.
- Stylidium despectum R.Br.
- Stylidium inundatum R.Br.
- Stylidium longitubum Benth.
- Stylidium macrocarpum (Benth.) F.L.Erickson & J.H.Willis
- Stylidium merrallii (F.Muell.) T.Durand & B.D.Jacks.
- Stylidium neglectum Mildbr.
- Stylidium preissii (Sond.) F.Muell.
- Stylidium pseudocaespitosum Mildbr.
- Stylidium pygmaeum R.Br.
- Stylidium rhipidium F.L.Erickson & J.H.Willis
- Stylidium roseoalatum F.L.Erickson & J.H.Willis
- Stylidium roseonanum Carlquist
- Stylidium tenellum Sw. ex Willd.
- Stylidium tinkeri Lowrie & Kenneally
- Stylidium uliginosum Sw. ex Willd.
- Stylidium utricularioides Benth.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Curtis’s Botanical Magazine. (1832). Stylidium scandens, Volume 59: Plate 3136.
- ↑ а б Good, R. (1925). On the Geographical Distribution of the Stylidiaceae. New Phytologist, 24(4): 225—240.
- ↑ Darnowski, Douglas W. (2002). Triggerplants. Australia: Rosenberg Publishing. ISBN 1-877058-03-3
- ↑ W. Scott Armbruster, Mary E. Edwards, Edward M. Debevec Floral Character Displacement Generates Assemblage Structure of Western Australian Triggerplants (Stylidium) // Ecology. — 1994. — В. 2. — Т. 75. — С. 315–329. — ISSN 0012-9658. — DOI:10.2307/1939537 Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2020.
- ↑ Stylidium (англ.). The Plant List. Version 1.1. (12 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2017. Праверана 5 верасня 2016.