SSL
SSL (англ.: Secure Sockets Layer — узровень абароненых сакетаў) — крыптаграфічны пратакол, які забяспечвае ўсталяванне бяспечнага злучэння паміж кліентам і серверам. SSL першапачаткова быў распрацаваны кампаніяй Netscape Communications. Пасля на падставе пратакола SSL 3.0 быў распрацаваны і прыняты стандарт RFC, які атрымаў імя TLS.
Пратакол забяспечвае канфідэнцыяльнасць абмену звестак паміж кліентам і серверам, якія выкарыстоўваюць TCP/IP, прычым для шыфравання выкарыстоўваецца асіметрычны алгарытм з адкрытым ключом. Пры шыфраванні з адкрытым ключом выкарыстоўваюцца два ключа: адкрыты і закрыты: адкрыты ключ выкарыстоўваецца для шыфравання паведамлення, а для расшыфроўкі выкарыстоўваецца закрыты (прыватны або сакрэтны) ключ. Такім чынам атрымліваюцца абароненыя паведамленні, апублікаваўшы адкрыты ключ, і захоўваючы ў тайне сакрэтны ключ.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Mozilla.org Архівавана 11 лістапада 2011. — уводзіны ў SSL пратакол
- inSSL Архівавана 24 студзеня 2012. — рэсурс аб SSL