MINIX
Minix | |
---|---|
Распрацоўшчык | Эндру Таненбаўм |
Сямейства АС | UNIX |
Першы выпуск | 1987[1] |
Апошняя версія | 3.2.0 — 29 лютага 2012 |
Падтрымлівае мовы | англійская |
Падтрымлівае платформы | x86 і ARM[d] |
Тып ядра | Мікраядро |
Ліцэнзія | BSD |
Стан | Актуальны |
Рэпазітар зыходнага коду | git.minix3.org |
Вэб-сайт | minix3.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
MINIX — гэта Unix-падобная аперацыйная сістэма з адкрытым зыходным кодам, заснаваная на мікраядзернай архітэктуры. Аўтар сістэмы, Эндру С. Таненбаўм, напісаў яе у навучальных мэтах; таксама, АС MINIX непасрэдна паўплывала на стварэнне ядра Лінукс. Назва MINIX утворана ад слоў minimal і Unix.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Эндру Таненбаўм, выкладчык універсітэта Врые ў Амстэрдаме, стварыў MINIX, каб паказаць на прыкладзе прынцыпы, агучаныя ў яго кнізе «Праектаванне і рэалізацыя аперацыйных сістэм» (1987). Прыкладна 12 тысяч радкоў (пераважна, на мове C) зыходнага кода ядра, падсістэмы кіравання памяццю і файлавай сістэмы надрукаваны ў кнізе. Выдавецтва Prentice-Hall прыкладала да кнігі зыходныя коды і бінарныя файлы MINIX на гнуткім дыску. Сістэмныя выклікі АС MINIX 1 сумяшчальныя з сістэмнымі выклікамі Seventh Edition Unix (г.зв. сёмым выданнем Unix).
Першапачаткова Таненбаўм распрацаваў MINIX для камп’ютараў IBM PC і IBM PC/AT. Версія MINIX 1.5, выдадзеная ў 1991, уключала падтрымку сістэм MicroChannel IBM PS/2, а таксама была перанесена на архітэктуры Motorola 68000 і SPARC, а таксама камп’ютарныя платформы Atari ST, Commodore Amiga, Apple Macintosh і Sun SPARCstation.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт MINIX 3 (англ.)
- Афіцыйны сайт падтрымкі MINIX 2 (англ.)
- Minix на ноўтбуках і КПК Архівавана 10 лістапада 2005.
- Гісторыя Minix ад Эндру Таненбаўма
- спрэчка Лінуса Торвальдса і Эндру Таненбаўма пра тэхналогіі Minix і Linux
- Minix пад ліцэнзіяй BSD
- comp.os.minix — Minix Usenet newsgroup