Перайсці да зместу

Awake!

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Awake!
Арыгінальная
назва
англ.: Awake![1]
Тып часопіс
Выдавец Watch Tower Bible and Tract Society of Pennsylvania[d]
Краіна  ЗША
Заснавана 1919
Тэматыка рэлігійны
Мова 225 моў
Аб’ём 32 старонкі, з 2013 — 16 старонак
Галоўны офіс 900 Red Mills Rd., Wallkill, NY 12589-5200
Тыраж 93354000 экземпляраў
ISSN 0005-237X
Вэб-сайт jw.org/en/publica… (англ.)

Awake! (бел.: Прачніцеся!) — часопіс Сведкаў Іеговы, які выходзіць з 1919 г. Заснаваны 2-м прэзідэнтам Таварыства Вартавой вежы Дж. Рутэрфордам пад назвай «Залаты век» (англ.: The Golden Age). У адрозненне ад «Вартавой вежы», прысвечаны шырокаму колу пытанняў, у тым ліку не звязаных з рэлігіяй. У кастрычніку 1937 г. атрымаў назву «Суцяшэнне» (англ.: Consolation), а ў жніўні 1946 г. — цяперашнюю назву «Прачніцеся!». На цяперашні час выдаецца на 225 мовах[2]. На беларускай мове не публікуецца. Большасць артыкулаў у гэтым часопісе друкуецца без пазначэння імя аўтара. Да 2008 г. часопіс выходзіў на 32 старонках на розных мовах 2 разы ў месяц ці раз у месяц, але з таго года выдаваўся толькі раз у месяц на ўсіх мовах выдання. З 2013 г. аб’ём матэрыялу скарацілі з 32 старонак да 16. З 2016 г. часопіс пачаў выходзіць раз у 2 месяцы. З 2018 г. часопіс пачаў выходзіць раз у 4 месяцы, нумар прысвечаны толькі адной тэме. З гэтага часу матэрыялы, якія раней публікаваліся ў часопісах Сведкаў Іеговы, паступова перанеслі ў раздзел «Серыі артыкулаў» на сайце jw.org[3].

1 кастрычніка 2019 года часопісу споўнілася 100 год[4].

З 2022 г. пачаў выходзіць раз на год[5].

Зноскі

  1. The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0005-237X
  2. «Прачніцеся!» за 2/2020, старонка 2.
  3. Серии статей JW.ORG
  4. Журналу «Пробудитесь!» исполнилось 100 лет // Официальный сайт Свидетелей Иеговы (руск.)
  5. Выпускі часопіса за 2022 і 2023 г.