5,45×39 мм
5,45×39 мм — прамежкавы (аўтаматны) патрон, прыняты на ўзбраенне войскаў СССР у 1974 годзе, разам з аўтаматам АК-74.
Маркіроўка | Маса патрона/кулі, г | Даўжыня патрона, мм | Пачатковая хуткасць, м/с | Дульная энергія, Дж | Кучнасць (R50 на 100 м), см |
---|---|---|---|---|---|
5,45×39 7Н6 | 10,5/3,43 | 57 | 880 | 1328 | 2,5 |
5,45×39 7Н10 | 10,7/3,62 | 57 | 880 | 1400 | 3 |
5,45×39 7Н22 | 10,75/3,68 | 57 | 890 | 1430 | 3 |
5,45×39 7У1 | ??/5,2 | ? | 303 | 239 | ? |
5,45×39 7Х3 | 6,6/— | 56,8 | — | — | — |
Наменклатура патронаў 5,45×39
[правіць | правіць зыходнік]5,45 ПС (7Н6)
[правіць | правіць зыходнік]Патрон са звычайнай куляй у стальным сярдэчніку. Нягледзячы на тое што гэта звычайны (немадэрнізаваны) патрон, ён выдае амаль лепшыя паказчыкі па кучнасці (на дыстанцыі да 50 м) сярод патронаў 5,45×39
5,45 ПП (7Н10)
[правіць | правіць зыходнік]Патрон з куляй падвышанай прабівальнасці (абазначэнне ПП) са сталёвым тэрмаўмацаваным стрыжнем. Прыняты на ўзбраенне арміі Расіі ў 1994 годзе. Куля не афарбавана, фіялетавы лак герметызатара. Маса патрона — 10,8 г; маса кулі — 3,62—3,74 г; маса стрыжня (Сталь 70, 75) — 1,72—1,80 г; пачатковая хуткасць кулі — 860—880 м/с. З 1992 года дзеля эканоміі свінцу і падвышэння прабіўнога дзеяння кулі, патрон 7Н10 стаў стандартным.
5,45 7Х3
[правіць | правіць зыходнік]Халасты патрон прызначаны для імітацыі гукавога эфекту стральбы з усіх відаў штатнай зброі пад патроны калібру 5,45 мм. Патрон выкарыстоўваецца з накрутнай дульнай утулкай, якая забяспечвае ціск парахавых газаў, патрэбны для працы аўтаматыкі зброі і разбурэння пластыкавага імітатара кулі. Халасты патрон рыхтуецца пластыкавым імітатарам кулі, які пры праходжанні канала ствала разбураецца ў дульнай утулцы. Маса патрона — 6,6 г; маса пустой пластмасавай кулі — 0,22-0,26 г; зарад пораху - 0,24 г.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Федосеев С.Л. Оружие современной пехоты: иллюстрированный справочник. Часть 1 / С.Л. Федосеев. — М.: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство АСТ», 2001.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Современное стрелковое оружие Архівавана 19 чэрвеня 2010.
- Стрелок Архівавана 17 лютага 2010.
- Характэрыстыкі патрона на сайце Барнаўльскага станкабудаўнічага завода Архівавана 18 красавіка 2010.