1791
Выгляд
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1791 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 3 мая: Чатырохгадовым соймам прынята Устава аб кіраванні (Канстытуцыя), якой зменена форма праўлення Рэчы Паспалітай з абмежаванай манархіі на канстытуцыйную манархію.
- 14 чэрвеня: Устаноўчым сходам падчас Вялікай французскай рэвалюцыі прыняты Закон Ле Шапелье, які забараняў гільдыі, працоўныя кааліцыі і права на забастоўку.
- 22 чэрвеня: Шэйх Мансур быў паранены і патрапіў у палон падчас штурму і ўзяцця расійскімі войскамі Анапы.
- 9 верасня: Сталіца ЗША названа ў гонар прэзідэнта Джорджа Вашынгтона.
- 14 верасня: Папская дзяржава і Авіньён уключаны ў склад Францыі.
- 27 верасня: Яўрэям Францыі дадзена французскае грамадзянства.
- 30 верасня: У Вене адбылася прэм’ера апошняй оперы В. А. Моцарта «Чароўная флейта».
- 9 лістапада: Асамблея патрабуе зварот у Францыю эмігрантаў, яны маюць два месяцы, пасля чаго іх маёмасць будзе канфіскавана.
- 29 лістапада: Экспедыцыя Джорджа Ванкувера адкрыла астравы Чатэм у Ціхім акіяне.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 21 лютага: Карл Чэрні, аўстрыйскі кампазітар.
- 27 красавіка: Самуэль Морзэ, адзін з вынаходнікаў аднадротавага тэлеграфа, адзін са стваральнікаў азбукі Морзэ, мастак.
- 26 ліпеня: Франц Ксавер Вольфганг Моцарт, аўстрыйскі кампазітар.
- 22 верасня: Майкл Фарадэй, англійскі фізік-эксперыментатар і хімік.
- 23 верасня: Іаган Франц Энке, нямецкі астраном.
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 24 студзеня: Эцьен Марыс Фальканэ, французскі скульптар.
- 14 мая: Франчэска Лебрэн, нямецкая спявачка.
- 22 мая: Юхан Андрэас Мурэй, шведскі батанік, урач.
- 5 снежня: Вольфганг Амадэй Моцарт, аўстрыйскі кампазітар і музыкант-віртуоз.