Перайсці да зместу

Тэй Дыгз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэй Дыгз
Дата нараджэння 2 студзеня 1971(1971-01-02)[1] (53 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Idina Menzel[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэлеакцёр, кінаакцёр, тэатральны акцёр
IMDb ID 0004875
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Скот Ле́а «Тэй» Дыгз (англ.: Scott Leo «Taye» Diggs, нар. 2 студзеня 1971, Ньюарк, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі акцёр і спявак. Вядомы па ролях у Брадвейскіх мюзіклах «Багема» і «Хэдвіг і нашчасны дзюйм», а таксама па ролях у серыялах «Прыватная практыка» (2007—2013) і «Забойства першай ступені» (2014—2016).

Жыццё і кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Тэй Дыгз нарадзіўся ў Ньюарку, штат Нью-Джэрсі, але вырас у Рочэстэры, Нью-Ёрк. У 1993 годзе ён скончыў Сірак’юскі ўніверсітэт са ступенню бакалаўра мастацтваў і неўзабаве пачаў сваю кар’еру на тэатральнай сцэне. У 1994 годзе ён дэбютаваў у брадвейскім мюзікле «Карусель», а ў 1996 годзе адыграў галоўную ролю ў мюзікле «Арэнда».

На вялікім экране Дыгз дэбютаваў адразу з галоўнай мужчынскай ролі ў меладраме 1998 года «Захапленне Стэлы», дзе згуляў маладога палюбоўніка Анджэлы Басет. З тых часоў ён зняўся ў больш за дваццаць розных кінафільмах, уключаючы «Шафёр», «Дом начных зданяў», «Цёмны цукар», «Эквілібрыум», «Чыкага», «База „Клейтан“» і «Багема». Тым часам ён не спыняў кар’еру на брадзвеі і выступаў у мюзіклах «Чыкага» і «Злая», у апошнім з якіх галоўную ролю выконвала яго жонка Ідзіна Мензел.

На тэлебачанні Дыгз пачаў кар’еру з ролі ў мыльнай оперы ў 1997 годзе. У 2001 годзе ён з’явіўся ў серыяле «Элі Мак-Біл», а ў 2004 годзе адыграў галоўную ролю ў серыяле «Кевін Хіл», які быў зачынены пасля аднаго сезона, нягледзячы на пахвалу ад крытыкаў. Пасля ён адыграў галоўную ролю ў яшчэ адным нядоўга праіснаваўшым шоў ABC «Новы дзень», а пасля быў запрошаны ў серыял Шонды Раймс «Прыватная практыка», спін-оф медыцынскай драмы «Анатомія жарсці». Серыял завяршыўся ў пачатку 2013 года, пасля шасці сезонаў. Пасля ён разам з Кэтлін Робертсан пачаў гуляць вядучую ролю ў серыяле TNT «Забойства першай ступені».

Зноскі

  1. Taye Diggs // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.