Трыумф Галатэі (фрэска Рафаэля)
Выгляд
| ||
Рафаэль Санці | ||
Трыумф Галатэі. 1512 | ||
Trionfo di Galatea | ||
Тэхніка | Фрэска | |
---|---|---|
Памеры | 295 × 224 см | |
Віла Фарнезіна, Рым | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Трыумф Галатэі» (італ.: Trionfo di Galatea) — фрэска, створаная ў 1512 годзе італьянскім мастаком Рафаэлем для вілы Фарнезіна ў Рыме. Віла была пабудавана для сіенскага банкіра Агасціна Кіджы, аднаго з найбагацейшых людзей таго часу.
У грэчаскай міфалогіі, прыгожая нерэіда Галатэя закахалася ў пастуха Акіда. Цыклоп Паліфем, таксама закаханы ў Галатэю, падпільнаваў Акіда і раздушыў яго скалой; Галатэя ператварыла свайго няшчаснага каханага ў цудоўную празрыстую рэчку. У сваёй фрэсцы Рафаэль адышоў ад дакладнага выкладу сюжэту і напісаў сцэну, вядомую як «выкраданне Галатэі».
Фрэска Рафаэля «Трыумф Галатэі» прасякнута духам грэчаскай міфалогіі і антычнай класікі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Earls I. Artists of the Renaissance. — London, 2004. — С. 193—194.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трыумф Галатэі (фрэска Рафаэля)