Перайсці да зместу

Тасанда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта Японіі з вылучаным рэгіёнам Тасанда

Тасанда (яп.: 東山道, літар. «Рэгіён усходніх гор») — старая японская адміністрацыйная адзінка. Адзін з сямі старажытных «шляхоў» па сістэме Гакісіціда (VII стагоддзе)[1].

Складаецца з наступныя правінцыі:

З прычыны экспансіі японцаў і выцяснення карэнных жыхароў эмісі, Тасанда ўвесь час пашыраўся на поўнач. Таму дзве самыя паўночныя правінцыі рэгіёна (Дэва і Муцу) паступова сталі самымі буйнымі ў Японіі. У часы перыяду Сэнгоку (XV—XVII стст.) розныя часткі гэтых абласцей кіраваліся рознымі самурайскімі родамі. Гэта раздробненасць была замацавана і ў кіраванне сёгуната Такугава (XVII—XIX стст.). Адміністрацыйнай рэформай 1868 года канчаткова быў уведзены падзел Муцу на пяць правінцый (уласна Муцу, Рыкуцю, Рыкудзэн, Івакі і Івасіра) і Дэва на дзве (Удзэн і Уго).

  1. Goki Shichido // Encyclopedia of Japan (CD-ROM). — Kodansha Ltd, 1999. — ISBN 978-4062099370.