Перайсці да зместу

Сунь Цзы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сунь Цзы (кіт. трад. 孫子, спр. 孙子, піньінь sūnzi)
кіт.: 孫子
Помнік Сунь Цзы ў Юрыхамі, Таторы, Японія
Дата нараджэння каля 544 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці каля 496 да н.э. ці каля 470 да н.э.
Месца смерці
Бацька Сун Пінь[d]
Дзеці Sun Ming Zi[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць У[d]
Гады службы VI стагоддзе да н.э.
Званне палкаводзец
Камандаваў войскі царства У
Бітвы/войны бітвы перыяду Чуньцю
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сунь Цзы (6—5 ст. да н.э.) — старажытнакітайскі філосаф-матэрыяліст, ваенны тэарэтык і палкаводзец.

У 514—496 гг. да н.э. военачальнік царства У, узначальваў паспяховыя паходы супраць царстваў Чу, Цы і Цзінь.

Аўтар трактата пра ваенную справу «Мастацтва вайны», у якім выкладзена тэорыя вядзення вайны і ваенных дзеянняў. Вялікае значэнне надаваў маральнаму настрою ў войсках і якасцям палкаводца. Трактат паўплываў на развіццё ваеннай навукі Кітая, Японіі і Карэі.

Крытычна ўспрыняў і выкарыстоўваў у сваім вучэнні ўяўленні шматлікіх філасофскіх школ і кірункаў старажытнага Кітая, стварыў стройнае вучэнне пра прыроду. Паняцце неба ў яго азначае не містычнага вярхоўнага ўладара, а сукупнасць натуральных з'яў; адпрэчваў існаванне сусветнага творцы. Узнікненне і змена ўсіх з'яў і рэчаў адбываюцца па крузе і тлумачацца ўзаемадзеяннем дзвюх сіл: станоўчага янь і адмоўнага інь (інь і янь). Па меркаванні Сунь Цзы, працэс спазнання пачынаецца са сведчанняў органаў пачуццяў. Аднак толькі ў выніку разважання над дадзенымі пачуццёвага досведу чалавек можа атрымаць правільнае і ўсебаковае ўяўленне. Шырокай вядомасцю карысталася тэорыя Сунь Цзы пра прыроджаныя злыя якасці чалавечай прыроды. Усё лепшае ў чалавеку ствараецца падчас выхавання.

Вучэнне Сунь Цзы аказала глыбокі ўплыў на наступнае развіццё кітайскай філасофіі.

  • Сунь-Цзы. Трактат о военном искусстве // Конрад Н. И. Синология. М., 1995. (рускі пераклад)

Зноскі

  • Суньцзы́, Сунь У // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 270. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Философский словарь. / Ред. Розенталь М. М. — Москва, 1975. (руск.)
  • Кобзев А. И. Сунь-Цзы (Сунь У, Чжан цин) // Новая философская энциклопедия: В 4 т. (руск.) / Ин-т философии РАН, Нац. общ.-научн. фонд; Научно-ред. совет: предс. В. С. Степин, заместители предс.: А. А. Гусейнов, Г. Ю. Семигин, уч. секр. А. П. Огурцов. — М.: Мысль, 2010. — Т. 3. — С. 670. — 692 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-2-244-01118-0.