Сен-Іасент
Выгляд
Сен-Іасент
| ||||||||||||||||
Сен-Іасент (фр. Saint-Hyacinthe) — горад у Квебеку, у адміністрацыйнай вобласці Мантэрэжы. Горад дзеліць папалам рака Ямаска, якая працякае перпендыкулярна шашы нумар 20. Горад мае мянушку «Канадскі агра-тэхнопаль», бо ў ім знаходзіцца Даследчы цэнтр харчавання, Інстытут харчовых тэхналогій і штаб-кватэра Цэнтра па штучным асемяненні Квебека. Сен-Іасент таксама мае адзіны факультэт ветэрынарнай медыцыны ў Квебеку (і адзіны франкамоўны ў Паўночнай Амерыцы). Па дадзеных перапісу насельніцтва 2006 года, 96,4% насельніцтва размаўлялі на французскай мове ў якасці роднай.