Цела выцягнутае (даўжыня да 175 см), сціснутае з бакоў; маса да 10 кг. Плаўнікі мясістыя. Сустракаецца на паўночным усходзе Аўстраліі (штат Квінсленд); засяляе вадаёмы з павольным цячэннем, моцна зарослыя воднымі раслінамі. Для дыхання атмасферным паветрам перыядычна падымаецца да паверхні вады. У засушлівы перыяд можа выжываць у ямах з захаванай вадой. Корміцца беспазваночнымі.