Рабінью
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Робсан ды Соза | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Мянушкі | Бінью, Робі, Фінтэр | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
25 студзеня 1984[1][2][…] (40 гадоў)
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Бразілія | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 172 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 71 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ро́бсан ды Со́за[3] (парт.: Robson de Souza, МФА: [ˈʁɔbisõ d(ʒi) ˈsowzɐ]) больш вядомы як Рабі́нью[4] або Рабінья (парт.: Robinho, МФА: [ʁɔˈbĩɲu]; нар. 25 студзеня 1984, Сан-Вісенты, Бразілія) — бразільскі футбаліст, вінгер. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2003—2017). Рабінью шырока вядомы сваім кантролем мяча, атакавалымі інстынктамі і хуткасцю[5]. У 1999 годзе, усяго ў 15 гадоў, Рабінью быў асабіста абраны Пеле, як яго спадчыннік.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]«Сантус»
[правіць | правіць зыходнік]З шасці гадоў пачаў займацца ў футбольнай акадэміі клуба «Бейра-Мар». У 1993 годзе Рабінью ў складзе бразільскай міні-футбольнай каманды «Партуарыус» забіў 73 мяча, пасля чаго быў прыцягнуты ў сістэму «Сантуса». Правёўшы шэсць гадоў у складзе юнацкай каманды, Рабінью падпісаў свой першы ў кар’еры кантракт з «Сантусам» і пачаў рэгулярна гуляць у асноўным складзе. У сезоне 2002 года выйграў свой першы чэмпіянат Бразіліі па футболе.
На наступны год зноў атрымаў тытул чэмпіёна Бразіліі, ім пачалі цікавіцца еўрапейскія гранды. Са скандалам сыходзіў з роднага клуба, гэта значыць адмаўляючыся выступаць за каманду ў знак пратэсту супраць нежадання прадаць яго ў Еўропу.
«Рэал»
[правіць | правіць зыходнік]31 ліпеня 2005 года перайшоў у мадрыдскі «Рэал» за 25 млн еўра. Дэбютаваў у Ла Лізе 28 жніўня 2005 года ў матчы супраць «Кадыса».
«Манчэстэр Сіці»
[правіць | правіць зыходнік]У ходзе летняга трансфернага акна 2008 года Рабінью быў блізкі да пераходу ў лонданскі «Чэлсі», аднак 1 верасня 2008 года перайшоў у «Манчэстэр Сіці», заключыўшы чатырохгадовы кантракт. Па неафіцыйнай інфармацыі, за яго была заплачана сума большая за 40 млн еўра.
«Мілан»
[правіць | правіць зыходнік]31 жніўня 2010 года падпісаў кантракт з італьянскім клубам «Мілан» тэрмінам на 4 гады. Да гэтага ігрок правёў некаторы час у арэндзе ў бразільскім «Сантусе». У 2014 годзе зноў быў адпраўлены ў арэнду ў клуб бразільскі клуб.
«Гуанчжоу Эвергранд»
[правіць | правіць зыходнік]16 ліпеня 2015 года падпісаў паўгадавы кантракт з кітайскім клубам «Гуанчжоу Эвергранд».
«Атлетыку Мінейру»
[правіць | правіць зыходнік]У лютым 2016 года ў якасці свабоднага агента падпісаў пагадненне з «Атлетыку Мінейру»[6]. Пакінуў каманду ў канцы 2017 года.
Турцыя
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2018 года саў іграком турэцкага «Сівасспора»[7]. У снежні 2018 года перабраўся ў іншы клуб з Турцыі — «Істанбул Башакшэхір»[8], з якім у сезоне 2019/20 стаў чэмпіёнам краіны. У жніўні 2020 года пакінуў каманду.
Вяртанне ў «Сантус»
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 2020 года вярнуўся ў «Сантус», падпісаўшы кантракт да лютага 2020 года[9], аднак ужо праз тыдзень пагадненне было разарвана.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]13 ліпеня 2003 года Рабінью дэбютаваў у зборнай Бразіліі ў матчы супраць зборнай Мексікі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Клубныя
[правіць | правіць зыходнік]«Сантус»:
- Чэмпіён Бразіліі (2): 2002, 2004
- Чэмпіён штата Сан-Паўлу (2): 2010, 2015
- Уладальнік Кубка Бразіліі: 2010
«Рэал Мадрыд»:
- Чэмпіён Іспаніі (2): 2006, 2007
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2008
«Мілан»:
- Чэмпіён Італіі: 2011
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2011
«Гуанчжоу Эвергранд»
- Чэмпіён Кітая: 2015
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў АФК: 2015
«Атлетыку Мінейру»:
«Істанбул Башакшэхір»
- Чэмпіён Турцыі: 2020
Міжнародныя
[правіць | правіць зыходнік]Бразілія:
- Уладальнік Кубка канфедэрацый (2): 2005, 2009
- Уладальнік Кубка Амерыкі: 2007
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Robinho // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ ROBINHO robson de souza // Argentine Soccer Database
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ "Player Profile" Архівавана 1 верасня 2012.. ESPN Soccernet
- ↑ Робиньо перешел в «Атлетико Минейро». by.tribuna.com
- ↑ Робиньо перешел из «Атлетико Минейро» в «Сивасспор». by.tribuna.com
- ↑ Робиньо перешел из «Сивасспора» в «Истанбул», который лидирует в турецкой лиге. by.tribuna.com
- ↑ Робиньо вернулся в «Сантос». 36-летний форвард подписал контракт до февраля с зарплатой 270 долларов в месяц. by.tribuna.com
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рабінью
- Нарадзіліся 25 студзеня
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў штаце Сан-Паўлу
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Бразіліі
- Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
- Ігракі ФК Сантус
- Ігракі ФК Рэал Мадрыд
- Ігракі ФК Манчэстэр Сіці
- Ігракі ФК Мілан
- Ігракі ФК Гуанчжоу Эвергранд
- Ігракі ФК Атлетыку Мінейру
- Ігракі ФК Сівасспор
- Ігракі ФК Істанбул Башакшэхір
- Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе