Даўжыня больш за 2 м, вага да 50—60 (больш за 40—70[1]) кг. Цела доўгае, верацёнападобнае. Рот у выглядзе папярочнай шчыліны. Ніжняя губа (у адрозненне ад іншых асятровых) не перарваная. Верхняя частка цела шэрая, часам амаль чорная. Бруха белае. Касцяныя пласцінкі (жучкі) на спіне прадаўгаватыя, з вострымі канцамі. Жывуць да 30 гадоў. Кормяцца малюскамі і іншымі воднымі беспазваночнымі і дробнай рыбай.
Прахадныя рыбы. Нерастуюць у рэках на ўчастках з хуткім цячэннем і цвёрдым галечным або пясчаным дном. Перыяд нерасту з канца красавіка да канца мая пры тэмпературы 10—15 °С. Самцы дасягаюць палавой спеласці ва ўзросце 6—9 гадоў, самкі ў 12—14 пры даўжыні 110[1] см. Пладавітасць складае ад 250 тыс. да 1 млн 290 тыс. ікрынак.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1.: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 16—17. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18. Кн. 1.).