Хаіль
Выгляд
| ||||||||||||
Ха́іль (араб. حائل) — горад у Саудаўскай Аравіі. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай адміністрацыйнай акругі. Насельніцтва — 310 897 чалавек (паводле ацэнкі 2010 года). Універсітэт. Горад знаходзіцца ў цэнтральнай частцы правінцыі, у аазісе пасярод пустыні Неджд, на вышыні 988 м над узроўнем мора. Хаіль быў цэнтрам уладанняў дынастыі Аль-Алі з племя Шамар. У 1836 годзе ўлада над горадам перайшла да роду ар-Рашыд з таго ж племені. Першы амір з дынастыі ар-Рашыд, Абдула бін Рашыд, пабудаваў у горадзе палац, які цяпер з’яўляецца адной з мясцовых славутасцей — Барзан. Агульная плошча, займаемая палацавым комплексам — 300 000 м².
Зноскі
- ↑ تعداد السكان والمساكن — General Authority for Statistics. Праверана 12 ліпеня 2020.