Франтон
Выгляд
Франтон (фр.: fronton, лац.: frons, frontis — лоб, пярэдняя частка сцяны) — трохкутнае або паўцыркулярнае (рэдка) завяршэнне будынка, або асобнага архітэктурнага элементу (партала, каланады) абмежаванаe з бакоў двухспадным дахам і знізу карнізам.
Поле франтона завецца тымпан. Невялікі скос у верхняй частцы франтона (ці шчыта двухсхільнага даху) называецца залобак.