Перайсці да зместу

Пр’евідза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Пр’евідза
Prievidza
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Край
Каардынаты
Заснаваны
1113
Першая згадка
Плошча
40,5 км²
Вышыня цэнтра
280 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
50 484 чалавек (2009)
Шчыльнасць
1246 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
0 46
Паштовы індэкс
971 01
Аўтамабільны код
PD
Афіцыйны сайт
Пр’евідза на карце Славакіі
Пр’евідза (Славакія)
Пр’евідза

Пр’евідза (венг.: Privigye, ням.: Priwitz) — горад у заходняй Славакіі, на рацэ Нітры ля падножжа горнага масіву Втачнік. Насельніцтва каля 51 тыс. чалавек.

Пр’евідза быў упершыню згаданы ў 1113 годзе ў лісце зобарскіх бенедыкцінцаў. У 1325 годзе стаў горадам, у 1383 годзе стаў вольным каралеўскім горадам. З XVI да першай трэці XVII ст. горад кантралявала сям’я Турза. У 14311433 быў разбураны гусітамі. У 1599 годзе патрываў напад з боку туркаў. Падчас паўстання ў 1673 годзе Пр’евідза згарэў, у пламені была згублена частка архіва горада. У 1678 горад спусташаюць куруцы князя Цёкёя. У 17091711 — чума. У 1831 — халера.

У 1870 годзе насельніцтва складала 2719 чалавек. З канца XIX — пачатку XX стст. пачынаецца індустрыялізацыя горада, была пабудавана чыгунка. Узнікае фабрыка «Карпатыя». Падчас Другой сусветнай вайны горад быў адным з цэнтраў партызанаў. Пасля 1945 года адчыняецца шмат шахтаў і пачынаецца здабыча вугалю. Пасля сканчэння вайны насельніцтва горада рэзка ўзрасло з 5000 да 53 000 жыхароў. Пр’евідза стаў домам для шматлікіх шахцёраў і работнікаў, якія знайшлі работу ў вугальных шахтах, на электрастанцыях і хімічным заводзе ў суседнім горадзе Новакі.

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

Пр’евідза складаецца з 5 раёнаў: Старэ Места, Пілы, Нецпалы, Копаніцы, Запатоцкага і трох былых вёсак, аб’яднаных у раён (Градзец, Мала Легуатка і Велька Легуатка).