Нівя́нік звычайны[3], Папоўнік[4], Цюцюпан[5] (Leucanthemum vulgare) — від кветкавых раслін з роду Нівянік (Leucanthemum) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Беларускія народныя назвы расліны: белая ляхаўка, лугавы рамонак, пастрэл, румянак лясны[4][6], папоўка палявая[3], белаквят, кукішня, папкі, пароман, рамон[7], папы[8][9].
Шматгадоваятравяністая расліна з кароткім карэнішчам (са стрыжнёвым коранем даўжынёй 6—10 см[10]). Сцябло прамое, простае або разгалінаванае ўверсе, крыху апушанае, вышынёй 30—60 (да 80) см. Лісце чаргаванае, суцэльнае. Прыкаранёвае лісце з доўгімі чарашкамі, сцябловае — амаль сядзячае. Суквецце — кошык дыяметрам 3—5 см. Краявыя кветкі кошыка (каля 20) белыя, унутраныя — жоўтага колеру. Плод — сямянка.
Нівянік сапраўдны распаўсюджаны ў лясной, лесастэпавай зонах і на альпійскіх лугах на тэрыторыі Еўропы (за выключэннем арктычнай зоны) і большай часткі Азіі. Святлолюбівая расліна. Расце ў светлых лясах, лясных палянах, на лугах, каля дарог, ускрайках палёў, на пасевах і пашах. Можа засмечваць адкрытыя ўчасткі, асабліва на ўрадлівай глебе[10]. Цвіце ў чэрвені—верасні.
Маладыя сцёблы расліны можна ўжываць як салату[4]. Адвар кветак ёсць мачагонным сродкам[4]. Ёсць некалькі садовых форм і сартоў расліны, якія выкарыстоўваюць як дэкаратыўныя[4].