Нацыянальная партыя Новай Зеландыі
Нацыянальная партыя Новай Зеландыі (англ.: New Zealand National Party) — правацэнтрысцкая кансерватыўная палітычная партыя, якая дзейнічае ў Новай Зеландыі. З'яўляецца адной з дзвюх найбольш уплывовых і папулярных партый краіны.
Партыя была сфарміравана ў выніку зліцця Аб'яднанай партыі (англ.: United Party) і Рэфармісцкай Партыі (англ.: Reform Party) і пра яе стварэнне было афіцыйна абвешчана ў маі 1937 года.
Партыя перамагала на нацыянальных выбарах і з'яўлялася кіруючай у перыяды з 1949 года па 1957 год, з 1960 года па 1972 год, з 1975 года па 1984 год і з 1990 года па 1999 год. На выбарах 8 лістапада 2008 года Нацыянальная партыя атрымала агульнанацыянальную перамогу, атрымаўшы 49.5% галасоў выбаршчыкаў.
На сучасным этапе партыя выступае за зніжэнне падаткаў, скарачэнне масавых выплат сацыяльных дапамог і стварэнне выбіральнай сістэмы выплат для тых, хто жыве ў нястачы, развіццё сістэмы і структуры рыначных адносін у краіне, аднаўленне і падтрыманне традыцыйных абарончых альянсаў і сістэм бяспекі, стварэнне роўных сацыяльных і палітычных умоў для ўсіх грамадзян Новай Зеландыі.
Пасля выбараў 2008 года Нацыянальная партыя ўступіла ў кааліцыю з Партыяй маары.