Маранка[1] (Clangula hyemalis) — прадстаўнік сямейства качыныя, невялікая палярная нырковая качка. Лягчэй за ўсё вызначаецца па вельмі доўгім і тонкім хвасцесамцоў, які ўвесь час трымаецца прыўзнятым над паверхняй вады. У марянак адна з найбольш складаных сярод птушак сістэма чаргавання ўбораў, у выніку чаго як самцы, так і самкі маюць розную афарбоўку апярэння зімой, летам, пасля заканчэння шлюбнага сезону і ў першы год жыцця.
Гэта адна з найбольш распаўсюджаных паўночных качак — паводле ацэнак спецыялістаў, толькі ўздоўж арктычнага ўзбярэжжа Паўночнай Еўропы і Расіі захад ад Таймыра штогод гняздуе 3,8-4,3 млн птушак. На Беларусі рэдкі пралётны від. Зграйная птушка, вялікую частку жыцця праводзіць у адкрытым моры. Гняздуе ў тундры на невялікіх азёрах, балотах, рэках, на марскім ўзбярэжжы і астравах. Зімуе на марскіх прасторах, часта удалечыні ад берага, і на сушы з’яўляецца рэдка і невялікімі групамі, у асноўным падчас шторму альбо для змазкі цела.
C. Carboneras 1992. Family Anatidae (Ducks, Geese and Swans) in del Hoyo, J., Elliott, A., & Sargatal, J., eds.Vol. 1. // Даведнік па птушках свету = Handbook of the birds of the world. — Barcelona: Lynx Edicions, 1992. — С. 622. — ISBN 84-96553-42-6.
John Gooders, Trevor Boyer. Ducks of Britain and the Northern Hemisphere. — London: Collins & Brown, 1997. — С. 206-209. — ISBN 1855855704.(англ.)
Killian Mullarney, Lars Svensson, Dan Zetterstrom, Peter J. Grant. Птушкі Еўропы = Birds of Europe. — United States: Princeton University Press, 2000. — С. 64. — 400 с. — ISBN 978-0-691-05054-6.(англ.)
Derek A. Scott, Paul M. Rose. Атлас папуляцый качыных у Афрыцы і заходняй Еўразіі = Atlas of Anatidae populations in Africa and Western Eurasia. — Wetlands International, 1996. — С. 229-232. — 336 с. — ISBN 1 900442 09 4.(англ.)