Перайсці да зместу

Мацьяш I Корвін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мацьяш I Корвін
Matei Corvin / Hunyadi Mátyás
Кароль Венгрыі
24 студзеня 1458 — 6 красавіка 1490
Каранацыя 29 сакавіка 1464
Папярэднік Ласла V
Пераемнік Уласла II

Нараджэнне 24 лютага 1443[1] ці 23 лютага 1443[2]
Смерць 6 красавіка 1490 (47 гадоў) ці 7 красавіка 1490[2] (47 гадоў)
Месца пахавання
Род Хуньядзі[d]
Бацька Янаш Хуньядзі
Маці Эржбет Сіладзі[d]
Жонка Лізавета Цалейская[d], Кацярына з Падэбрадаў[d][4] і Беатрыса Арагонская[d][4]
Дзеці Янаш Корвін[d] і Н. Хуньядзі[d]
Партыя
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ма́цьяш I Ко́рвін (Мацьяш Хуньядзі (рум.: Matei Corvin, венг.: Hunyadi (Corvin) Mátyás альбо Mátyás király, ням.: Matthias Corvinus, харв.: Matija/Matijaš Korvin, чэшск.: Matyáš Korvín; 23 лютага 1443, Калажвар, цяпер Клуж-Напока, Трансільванія — 6 красавіка 1490, Вена, эрцгерцагства Аўстрыя, Свяшчэнная Рымская імперыя) — кароль венгерскі і харвацкі (14581490), антыкароль чэшскі (ад 1469), герцаг аўстрыйскі (ад 1486).

Выява Мацьяша Корвіна ў Хроніцы венграў Яна з Турца (1488)

Мацьяш Корвін быў малодшым сынам Янаша з роду Хуньядзі. Бацька, венгерскі губернатар і славуты ваявода, быў найбагацейшым вяльможам у Венгрыі; маці, Эржэбет Сіладзі, паходзіла са знатнай венгерскай сям'і.

Бацька паклапаціўся пра адукацыю сына, запрасіўшы для яго біскупа Янаша Вітэза і польскага гуманіста Грэгара з Санака. З дванаццацігадовага ўзросту сын браў удзел у ваенных выправах бацькі, у 1456 падчас аблогі Бялграда ён быў пасвечаны ў рыцары.

Бацька таксама знайшоў для сына годную нявесту з магутнага роду графаў Цэльскіх. Эржэбет была адзінай дачкой Ульрыха II  (англ.) і Ірыны Кантакузіны  (руск.). Аднак Эржэбет памерла ў пятнаццацігадовым узросце, яшчэ да шлюбу.

Пасля смерці Янаша Хуньядзі паміж венгерскімі баронамі і каралём Ладзіславам Постумам пачаўся двухгадовы канфлікт. Старэйшы брат Мацьяша Уладзіслаў меў намер сесці на прастол, аднак у 1457 годзе ён быў падманам схоплены і абезгалоўлены, а ў лістападзе таго ж года неспадзявана памёр і кароль. 20 студзеня 1458 парламент у Будзе абраў Корвіна каралём пры падтрымцы войскаў дзядзькі Мацьяша графа Міхая Сілагі, супернікі якога не здолелі сабраць дастаткова моцнае войска. 24 студзеня 40 000 венгерскіх шляхцічаў адзінагалосна прагаласавалі за Мацьяша, пасля чаго 14 лютага ён здзейсніў каралеўскі ўезд у Буду.

Падчас узыходу Мацьяша Хуньядзі на прастол каралеўства знаходзілася ў акружэнні ворагаў: з поўдню пагражалі асманы і венецыянцы, з захаду — імператар Фрыдрых III, з поўначы — Казімір Ягелончык, абодва дамагаючыся заняць прастол. Чэшскія найміты пад камандаваннем Іскры аселі ў паўночных рэгіёнах, адкуль рабілі наезды на цэнтральныя. Мацьяш адбіў у асманаў Голубацкую крэпасць, паспяхова ўварваўся ў Сербію, пацвердзіў сюзерэнітэт Венгерскай кароны над Босніяй. Здзейсніў таксама некалькі ваенных кампаній супраць Іржы з Падэбрадаў і Фрыдрыха III, заваяваў Сілезію, Лужыччыну і Маравію, быў каранаваны на чэшскага караля (як антыкароль). Здабыў таксама Ніжнюю Аўстрыю і зрабіў сваёй рэзідэнцыяй Вену.

1 мая 1461 ажаніўся з дачкой Іржы з Падэбрадаў.

Падчас валадарання Мацьяша Корвіна адбываўся эканамічны і культурны росквіт краіны. У 1465 годзе заклаў у Браціславе Істрапалітанскі ўніверсітэт, а ў 1480 — універсітэт у Пешце.

Сваёй першачарговай задачай паставіў ліквідацыю братэрскіх суполак  (славацк.) у Славакіі. У маі 1458 на Блатным Патоку братрыкі былі разбіты каралеўскім войскам. Апошні іх лагер быў знішчаны ў 1467 годзе пад Вялікімі Касталянамі. Пасля ліквідацыі ўнутранага ворага ўчыніў тры выправы супраць Асманскай імперыі, у якіх дасягнуў толькі частковага поспеху.

Да развіцця пісьменнасці падчас яго ўлады значна спрычынілася жонка Беатрыса Арагонская, дачка неапальскага караля. Сужэнцы былі вельмі адукаваныя і ўсяляк падтрымлівалі адукацыю. Запрашалі ў дзяржаву замежных, найперш італьянскіх майстроў, будаўнікоў і вучоных. У часы Мацьяша Корвіна ў Венгерскае каралеўства пачалі пранікаць ідэі гуманізму і Адраджэння. У рэнесансным стылі была збудавана знакамітая Bibliotéka Corviniana ў Будзе.

Мацьяш так клапаціўся пра нашчадкаў, што з аўстрыйскаю мяшчанкай Барбарай Эдэльпак меў пазашлюбнага сына Янаша Корвіна.

Мацьяш памёр 6 красавіка 1490 у Вене ад нервовага разладу, калі прыслуга прынесла яму непамытыя фігі. З ім здарыўся інсульт, і праз два дні Корвін сканаў. Стаў адным з нямногіх венгерскіх валадароў, які захаваўся ў паданнях і памяці як добры кароль.

  • Мацьяшу Корвіну прысвяціў свой славуты твор «Detvan» паэт-штуравец Андрэй Сладкавіч.
  • Існуе легенда, паводле якой менавіта Мацьяш Корвін застрэліў апошняга зубра ў Славакіі.

Зноскі

  1. https://www.britannica.com/biography/Matthias-I
  2. а б Matyáš Korvín I., uherský král, 1443-1490 // Olomouc City Library regional database Праверана 25 верасня 2024.
  3. Matyáš Korvín I., uherský král, 1443-1490 // Olomouc City Library regional database Праверана 26 верасня 2024.
  4. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.