Магадха
Магадха — гістарычная вобласць і старажытная дзяржава на паўночным усходзе сучаснай Індыі.
Вядома прыкладна з 9—8 ст. да н.э. Сталіцы — гарады Раджагрыха і Паталіпутра (з 4 ст. да н.э., сучасная Патна). Паводле будыйскіх крыніц, у 7 ст. да н.э. Магадха была адной з 16 «вялікіх дзяржаў» Індыі. У 6—3 ст. да н.э. найбольш эканамічна развіты раён Індыі.
Значна пашырылася пры царах Бімбісары і Аджаташатру (6—5 ст. да н.э.). Была ядром імперый Нандаў (4 ст. да н.э.), Маур'яў (4—2 ст. да н.э.), дзяржавы Гуптаў (4— б ст. н.э.). Нашчадкі Гуптаў правілі ў Магадхе да пачатку 8 ст.
У 8—12 ст. Магадха ў складзе дзяржаў Палаў і Сенаў .
Магадха — буйнейшы эканамічны і культурны цэнтр Старажытнай Індыі, з ёю звязаны важныя этапы ў развіцці будызму і джайнізму. Да 10 ст. назва «Магадха» выйшла з ужытку.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Магадха // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. С. 442.
- Магадха // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Магадха
- Магадха ў энцыклапедыі Брытаніка. (англ.)