Крацьэх
Выгляд
Крацьэх
| ||||||||
Крацьэх[1] — невялікі горад на ўсходзе Камбоджы. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай акругі і правінцыі. Насельніцтва - 19 975 чал. (паводле ацэнкі 2011 года). Горад ляжыць на беразе Меконга. У Крацьэху працуе порт, які злучае яго са сталіцай краіны, Пнампень. Праз горад праходзіць аўтадарога, якая таксама вядзе ў сталіцу. У горада ёсць свой аэрапорт.
У ваколіцах Крацьэха размешчаны кар'еры, у якіх здабываюць белую і жоўтую гліну.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — карта Камбоджы