Перайсці да зместу

Комі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Комі
комі: Коми Республика
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Гімн National Anthem of the Komi Republic[d]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 24 мая 1991
Кіраўнік Уладзімір Уйба[d]
Насельніцтва
  • 720 610 чал. (2024)
Плошча
  • 416 800 км²
Комі на карце
Часавы пояс MSD, UTC+03:00 і Еўропа/Масква[d][2]
Код ISO 3166-2 RU-KO
Код аўтам. нумароў 11
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Комі (Рэспубліка Комі) (комі: Коми Республика, руск.: Респу́блика Ко́ми) — суб'ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на паўночным усходзе еўрапейскай часткі Расіі. Сталіца — горад Сыктыўкар. Найбуйнейшыя гарады: Ухта, Пячора, Інта, Усінск, Саснагорск, Вуктыл.

Рэспубліка размешчана на захадзе ад Уральскіх гор, на паўночным захадзе Заходне-Сібірскай раўніны, на крайнім паўночным усходзе Еўрапейскай часткі Расійскай Федэрацыі ў межах Пячорскай і Мезенска-Вычагодскай нізін, Сярэдняга і Паўднёвага Цімана, заходніх схілаў Уральскіх гор (Паўночны, Прыпалярны і Палярны Урал).

Тэрыторыя рэспублікі распасціраецца ад Паўночных Увалаў на поўдні да Пай-Хоя на паўночным усходзе (паміж 59°12' і 68°25' паўночнай шыраты), ад Пінега-Мязенскага міжрэчча на захадзе да водападзелу басейнаў рэк Пячоры і Абі, які праходзіць па Уральскім хрыбце на ўсходзе (паміж 45°25' і 66°10' усходняй даўгаты).

Лясы займаюць больш 70 % тэрыторыі, балоты — каля 15 %. 32 800 км² на Паўночным Урале пакрытыя некранутымі лясамі. Унікальная тэрыторыя — Пячора-Ілыцкі запаведнік. У 1985 годзе запаведнік быў уключаны ў спіс біясферных. Праз дзесяць гадоў, па рашэнні ЮНЕСКА, запаведнік з ахоўнай і буфернай зонамі і нацыянальны парк «Югыд У», аб'яднаныя пад агульнай назвай «Некранутыя лясы Комі», былі занесеныя ў спіс аб'ектаў Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны.

Асноўныя рэкі:

Карысныя выкапні

[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі рэспублікі здабываецца вугаль, нафта, прыродны газ, золата і дыяменты.

Зіма даволі доўгая і халодная, лета, хоць і кароткае, але цалкам цёплае.

  • Сярэдняя тэмпература студзеня: −17 °C (у паўднёвай частцы) і −20 °C (у паўночнай частцы)
  • Сярэдняя тэмпература ліпеня: +11 °C (у паўночнай частцы) і +15 °C (у паўднёвай частцы)
  • Ападкі: ад 700 мм у год.

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

Рэспубліка дзеліцца на 14 раёнаў:

  • Іжэмскі раён
  • Княжпагосцкі раён
  • Кайгародскі раён
  • Карткяроскі раён
  • Прылузскі раён
  • Саснагорскі раён
  • Сыктыўдзінскі раён
  • Сысольскі раён
  • Троіцка-Пячорскі раён
  • Удорскі раён
  • Усць-Вымскі раён
  • Усць-Куломскі раён
  • Усць-Цылемскі раён
  • Ухцінскі раён

Найбуйнейшыя гарады Сыктыўкар, Ухта, Варкута.

  • Насельніцтва: 1 018 674 (2002)
    • Гарадское: 766 587 (75,3 %)
    • Сельскае: 252 087 (24,7 %)
    • Мужчыны: 488 316 (47,9 %)
    • Жанчыны: 530 358 (52,1 %)
  • Жанчын на 1000 мужчын: 1086
  • Сярэдні ўзрост: 34,5 г.
    • Гарадскога насельніцтва: 33,7 г.
    • Сельскага насельніцтва: 36,8 г.
    • Мужчын: 32,3 г.
    • Мужчын: 36,8 г.
  • Колькасць прыватных гаспадарак: 381,626 (з 992 612 чалавек)
    • Гарадскіх: 289 854 (з 749 329 чалавек)
    • Сельскіх: 91 772 (з 243 283 чалавек)
  • Статыстыка аховы здароўя (2005)
    • Нараджэнняў: 10 975 (каэфіцыент нараджальнасці 11,1)
    • Смярцей: 15 074 (каэфіцыент смяротнасці 15,2)
  • Этнічны склад насельніцтва
перапіс 1926 перапіс 1939 перапіс 1959 перапіс 1970 перапіс 1979 перапіс 1989 перапіс 2002
Комі 191 245 (92,2 %) 231 301 (72,5 %) 245 074 (30,4 %) 276 178 (28,6 %) 280 798 (25,3 %) 291 542 (23,3 %) 256 464 (25,2 %)
Рускія 13 731 (6,6%) 70 226 (22,0%) 389 995 (48,4%) 512 203 (53,1%) 629 523 (56,7%) 721 780 (57,7%) 607 021 (59,6%)
Украінцы 34 (0,0%) 6010 (1,9%) 80 132 (9,9%) 82 955 (8,6%) 94 154 (8,5%) 104 170 (8,3%) 62 115 (6,1%)
Беларусы 11 (0,0 %) 3323 (1,0 %) 22 339 (2,8 %) 24 706 (3,1 %) 24 763 (2,2 %) 26 730 (2,1 %) 15 212 (1,5 %)
Татары 32 (0,0 %) 709 (0,2 %) 8459 (1,0 %) 11 906 (1,5 %) 17 836 (1,6 %) 25 980 (2,1 %) 15 680 (1,5 %)
Немцы 15 (0,0 %) 2617 (0,8 %) 19 805 (2,5 %) 14 647 (1,8 %) 13 339 (1,2 %) 12 866 (1,0 %) 9246 (0,9 %)
Іншыя 2246 (1,1 %) 4810 (1,5 %) 40 395 (5,0 %) 42 207 (4,4 %) 49 948 (4,5 %) 67 779 (5,4 %) 52 936 (5,2 %)

Зноскі