Перайсці да зместу

Габа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Габа, альбо габер (gabba / gabber) — напрамак EDM.

Першаю габа-кампазіцыяй ёсць (ці гэткаю яе прынята лічыць) Mescalinum United - We Have Arrived. Па гучанні гэтае кампазіцыі можна прасачыць тыя рысы, што надалі габе самастойнасць ад рэйву.

  • Мелодыя: мелодыяй ёсць мадыфікаваная square-хваля на частаце з 1320 Гц — змяняе тон з дапамогаю пітчу, гэткія цяжкія для ўспрымання вухам частаты таксама выкарыстоўваюцца ў гардкорным ці, калі б існавала такое азначэнне, звышгардкорным напрамкам ultranoise, а таксама ў авангардным напрамку puretone; таксама выкарыстоўваюцца перарывістыя сірэны (увогуле, характэрны рэйвовы момант)
  • Бас: нізкі па частаце, цяжкі
  • Рытм: відавочна больш павольны, чым у тыповых рэйвовых тэмах, басовая бочка — цяжкая.

Такім чынам, можна зрабіць выснову аб тым, што габа выйшаў з рэйву дзякуючы:

  1. Далейшым за рэйвовыя эксперыментам з мелодыяй
  2. І што самае галоўнае, цяжкай басовай бочцы і нізкачастотнаму басу на ёй.

Альтэрнатыўныя найменні

[правіць | правіць зыходнік]
  • У Нідэрландах (дзе, лічыцца, быў вынайдзены габа) дагэтуль працягваюць называць яго Gabber house альбо нават Hardcore house; гэтая назва можа як паказваць вытокі напрамку, так і быць адной з частых памылак пры класіфікацыі напрамкаў электроннае музыкі.
  • Відавочнай памылкай падаецца яшчэ адна назва напрамку — Hardcore techno, якая была ўведзена дзеля таго, каб размежаваць паняцці Hardcore (у сэнсе габы) і Hardcore (хардкорны панк) і з'яўляецца яскравым прыкладам нявернага ўжывання слова techno як сіноніма паняцця EDM; да таго ж, нямецкі журнал «» ужываў гэту назву яшчэ ў канцы 80-х для пазначэння цяжкага разнавіда EBM, New Beat, Hardcore electro.

Габа найперш характарызуецца цяжкай басовай бочкай (15 дБ і вышэй), вельмі часта на яе накладаюць сэмплы рабочых бубнаў прыкладна з тым жа моцам ці вышэйшым. Сам рытм нельга пазначыць як безумоўна прамы. У адну з трох пазіцый на кожнай чацвёртай з каторых пастаўлены біт (4-тактовая схема рытму) могуць дадавацца новыя біты або рабочыя бубны.

  • DJ Delirium vs. DJ Mad Dog - 357 Bitches, у гэтай тэме выкарыстоўваецца наступная схема (з выкарыстаннем даданых басовых бубнаў):
  • Omar Santana — World Domination, у гэтай тэме — наступная схема (выкарыстоўваюцца даданыя рабочыя бубны):

Мелодыя часцей за ўсё робіцца з рэзкіх hoovers, ноты практычна заўсёды супадаюць з пазіцыяй басовых бубнаў. Такое спалучэнне мелодыі і рытму робіць габу падобнай да ваенных маршаў.

Басам у габе, як і рытму, павялічваюць цяжкасць. У некаторых тэмах напачатку граюць не пацяжаныя distortion'ам басовая бочка і басы, але потым іх замяняюць цяжкія варыяцыі.

Для габы даволі характэрны рэчытатыў чытальнікаў (MC). Тэксты могуць закранаць розныя палітычныя і сацыяльныя тэмы: нацызм, гомасексуальнасць, але чытальнікі могуць толькі бясконца паўтараць назву тэмы ці выкрыкваць нейкія бадзёрыя заклікі і фразы (прыклады: «Face down, hands up, that's the way we like to fuck —» даволі збітая фраза, што выкарыстоўваецца, як у габе, так і ў напрамках hard house, booty house; «Hardcore in your fuckin' face!» — з тэмы Omar Santana, Kim Junior & Ruboy - Hardcore Soldiers)

Супярэчлівая рэпутацыя

[правіць | правіць зыходнік]

З-за свайго падабенства да ваенных маршаў, габа вельмі падабаецца футбольным фенам і неанацыстам. З-за такое аўдыторыі (хаця, дарэчы, гэта толькі невялікая яе частка), на габу прычапілі клеймо «фашысцкай» музыкі.

Разнавіды габы звычайна аддаленыя ад яго. А на некаторыя напрамкі, што лічаць яго разнавідамі ён звычайна толькі здзейсніў некаторы ўплыў (такія напрамкі ў дужках пазначаюцца зорачкай)

  • Непасрэдна, сама габа
  • Nu skool gabba
  • Hardstyle
  • Happy gabba — «памерлы» разнавід, які ў сярэдзіне 90-х гадоў выстаўляўся як процілегласць happy hardcore.
  • DHC — у Сеціве можна сустрэць спалучэнне «DHC/Breakcore», гэта значыць, што фэны не бачаць пэўнае разніцы паміж гэтымі напрамкамі, акрамя што прысутнасці вакалу ў DHC. Аднак тэмы металу з прамой і цяжкай электроннай басовай бочкай таксама ёсць DHC'ам.(*)
  • Breakcore — даволі часта ён падобны да спідкору, і таму некаторыя прыхільнікі бачаць брэйккор адначасова разнавідам IDM і габы. Але, насамрэч, толькі ў некалькіх напрамках брэйккору можна ўбачыць нейкую сувязь з габай.(*)
  • Industrial Hardcore — напрамак, развіццё якога ідзе ўразрэз з габай і насустрач uptempo.
  • Speedcore — у апошнія часы яго тытул найхутчэйшага напрамку ў музыцы можа аспрэчыць breakcore.
  • Terror — цяжкі і багаты на жудасныя крыкі разнавід
  • Weirdcore — эксперыментальная габа
  • 80score8bit + габа

Разнавіды-неадназначасці

[правіць | правіць зыходнік]
  • Speedbass — сінтэтычны разнавід, у якім можна пачуць элементы з любога музычнага напрамку.
  • Gabba (Hardcore)DJ Delirium vs. DJ Mad Dog - 357 Bitches
  • Nu style gabbaAngerfist - Within The Darkness
  • Happy gabbaOmar Santana - Boy Is Bangin`
  • DHCAtari Teenage Riot -
  • BreakcoreVenetian Snares - All The Children Are Dead
  • SpeedcoreEgnal Ramd - B.O.T.T.D.R.O.P.
  • TerrorMr. Jocker - Zombies Killed My Parents
  • 80scoreRockem Sockem Robots - The Goal Is To Push Other Robots' Heads Off, Yo
  • WeirdcoreDJ Madman - Bei Aeh Hardcore Gibts Kein Rhythmus
  • Speedbass
  • Industrial HardcoreThe Outside Agency & Fracture4 - Macrossed

Некаторыя выканаўцы

[правіць | правіць зыходнік]

Пералічаны толькі выканаўцы самога габы.