Герхард Эртль
Герхард Эртль (ням.: Gerhard Ertl; нар. 10 кастрычніка 1936[1][2][…], Штутгарт[3][4][…]) — нямецкі вучоны-хімік, кіраўнік Інстытута Фрыца Габера Таварыства Макса Планка (1986—2004), ганаровы прафесар, лаўрэат прэміі Вольфа па хіміі (1998), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 2007 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Герхард Эртль нарадзіўся ў Штутгарце. З 1955 да 1957 года ён вучыўся ў тэхнічным універсітэце Штутгарта, затым у Парыжскім універсітэце (1957—1958) і Мюнхенскім універсітэце імя Людвіга і Максімільяна (1958—1959).
Пасля прысуджэння звання доктара філасофіі, ён стаў асістэнтам і лектарам у Мюнхенскім тэхнічным універсітэце (1965—1968). З 1968 па 1973 год Герхард Эртль быў прафесарам і дырэктарам у Гановерскім тэхнічным універсітэце. Быў таксама прафесарам у інстытуце фізічнай хіміі Універсітэта імя Людвіга і Максіміліяна ў Мюнхене (1973—1986). На працягу 1970-х і 1980-х гадоў вучоны чытаў лекцыі ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце, ва ўніверсітэце Вісконсін-Мілуокі і Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. У 1986 годзе ён стаў прафесарам у Вольным універсітэце Берліна і ў Берлінскім тэхнічным універсітэце.
У 1986 годзе Герхард Эртль заняў пасаду дырэктара Інстытута Фрыца Габера Таварыства Макса Планка, які ўзначальваў да 2004 года. У 1996 годзе ён стаў прафесарам у Берлінскім універсітэце імя Гумбальта.
Навуковыя даследаванні
[правіць | правіць зыходнік]Герхард Эртль дэталёва даследаваў малекулярны механізм каталітычнага сінтэзу аміяку на жалезе (працэс Габера-Боша) і каталітычнага акіслення монааксіду вугляроду на паладый. Ён адкрыў важную з’яву вагальных рэакцый на плацінавых паверхнях і, выкарыстоўваючы фотаэлектронны мікраскоп, упершыню сфатаграфаваў вагальныя змены ў структуры паверхні і пакрыцці, якія адбываюцца ў ходзе рэакцыі.
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]Эртль падзяліў з Габорам Саморжаем з Каліфарнійскага універсітэта ў Берклі прэмію Вольфа па хіміі ў 1998 годзе за «асаблівы ўклад у галіне навукі аб паверхнях у цэлым і за тлумачэнне фундаментальных механізмаў гетэрагенных каталітычных рэакцый на асобнай крышталічнай паверхні ў прыватнасці».
Герхард Эртль атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі ў 2007 годзе за даследаванні хімічных працэсаў на цвёрдых паверхнях.
Член Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1986)[9], Папскай акадэміі навук (2010)[10], член-карэспандэнт Аўстрыйскай акадэміі навук (2001)[11], замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2002), Расійскай акадэміі навук (2011)[12].
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]У гонар Герхарда Эртля ў 2011/2012 навучальным годзе была праведзена Міжнародная алімпіяда па асновах навук (па хіміі)[13].
Зноскі
- ↑ а б Gerhard Ertl // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Gerhard Ertl // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б http://www.reuters.com/article/scienceNews/idUSGOR03851720071010
- ↑ а б http://ieeexplore.ieee.org/xpls/abs_all.jsp?arnumber=6758829
- ↑ http://news.bbc.co.uk/2/hi/7037210.stm
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1351394/Gerhard-Ertl
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Ertl_Gerhard
- ↑ http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=ERTL,%20Gerhard Праверана 26 сакавіка 2019.
- ↑ Prof. Dr. Gerhard Ertl Архівавана 21 сакавіка 2019. (ням.)
- ↑ Gerhard L. Ertl Архівавана 21 сакавіка 2019. (англ.)
- ↑ emer. Prof. Dr. Dr. h. c. mult. Gerhard Ertl (ням.)
- ↑ Постановление Общего собрания Российской академии наук № 24 от 22.12.2011 «Об избрании иностранных членов Российской академии наук»
- ↑ Положение о проведении первого этапа VIII Международной Олимпиады по основам наук 2011/2012 учебный год . pandia.ru.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Інфармацыя на сайце Нобелеўскага камітэта (англ.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герхард Эртль
- Нарадзіліся 10 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Штутгарце
- Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гановерскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Штутгарцкага ўніверсітэта
- Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
- Выпускнікі Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гановерскага ўніверсітэта
- Члены Леапальдзіны
- Члены Аўстрыйскай акадэміі навук
- Члены Папскай акадэміі навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Члены Рэйнска-Вестфальскай акадэміі навук
- Члены Берлінска-Брандэнбургскай акадэміі навук
- Члены Еўрапейскай акадэміі
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены РАН
- Члены Каралеўскага таварыства Эдынбурга
- Узнагароджаныя Вялікім афіцэрскім крыжом ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Лаўрэаты прэміі Вольфа па хіміі
- Лаўрэаты прэміі Японіі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Замежныя члены РАН
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Германіі
- Хімікі Германіі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта