Перайсці да зместу

Возера радасці (фільм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Возера радасціM:
Возера радасці
англ.: Lake of Happiness
Постар фільма
Жанр мак'юментары і драматычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 30 хв.[2]
Краіна
Мова беларуская[1]
Год 2019[2]
IMDb ID 9684264

«Во́зера ра́дасці» — беларускі кароткаметражны беларускамоўны мастацкі фільм рэжысёра Аляксея Палуяна, зняты ў 2019 годзе[4]. У здымачную каманду ўвайшлі кінапрафесіяналы з Германіі, Ірана, Грузіі, Украіны, Шатландыі і Балгарыі. Фільм створаны па матывах аднайменнага рамана Віктара Марціновіча[5]. Сусветная прэм’ера стужкі адбылася на сусветным кінафестывалі кароткаметражных фільмаў у французскім Клермон-Феране[6]. Беларуская прэзентацыя «Возера радасці» адбылася 13 лістапада 2019 года ў кінатэатры «Масква»[7][8].

У маленькай беларускай вёсцы, дзе час быццам спыніўся, дзевяцігадовая Яся перажывае смерць маці. Бацька дзяўчынкі адпраўляе яе ў інтэрнат. Але аднойчы яна вырашае збегчы і вярнуцца дадому.

Акцёр Роля
Анастасія Пляц Яся Яся
Ігар Сігаў
Аляксандр Прымшыц
Святлана Анікей
Алесь Малчанаў
Дзяніс Тарасенка
Алена Зуй-Вайцяхоўская
Таццяна Мархель

Здымачная група

[правіць | правіць зыходнік]

Фільм атрымаў тры ўзнагароды іспанскага FICBUEU (у тым ліку «Найлепшая актрыса»), прыз «За найлепшую рэжысуру» на кінафестывалі ў грэчаскай Драме, дзве ўзнагароды кінафестывалю ў Невадзе, прыз у намінацыі «Найлепшы кароткаметражны фільм» нямецкай кінапрэміі «Hessen Film Awards»[9][10]. 2 лістапада 2020 года фільм перамог на амерыканскім кінафестывалі «LA Shorts» і меў перспектывы на «Оскар-2021». Прызнана найлепшым кароткаметражным фільмам на першай прэміі кінапрэсы Беларусі.[11]

" Тое, што фільм зроблены па такіх галівудскіх лекалах, адначасова і моцны, і слабы бок. Моцны, бо гэта тое, чаго шмат хто чакае, а слабы — бо гэта ўсё-такі не пошук нейкай арыгінальнай кінамовы.[12]
кінакрытык Максім Карпіцкі
"

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 27 кастрычніка 2020.
  2. а б filmportal.de — 2005. Праверана 27 кастрычніка 2020.
  3. а б в г д е ё ж з і к л м https://web.archive.org/web/20201027165127/https://www.europeanfilmawards.eu/en_EN/film/lake-of-happiness.13745 Праверана 27 кастрычніка 2020.
  4. "Кіно «Возера радасці» прэзентуюць беларусам 13 лістапада". 34mag. 22.10.2019. Праверана 2020-01-05. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  5. "Віктар Марціновіч: пасля сюжэта АНТ пра «Возера радасці» апускаюцца рукі". Еўрапейскае радыё для Беларусі. 10/12/2019. Праверана 2020-01-05. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  6. "Возера радасці (12+)". CityDog.by. Праверана 2020-01-05.
  7. "Беларускамоўны фільм «Возера радасці» выходзіць у сталічны пракат". БелаПАН. 23.10.2019. Архівавана з арыгінала 24 кастрычніка 2019. Праверана 2020-01-05. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  8. "Фільм па кнізе Віктара Марціновіча ідзе ў пракат". Беларускае Радыё Рацыя. Праверана 2020-01-05.
  9. "Фільм «Возера радасці» возьме ўдзел у галоўным амерыканскім кінафестывалі кароткага метра". «Наша Ніва». 29.05.2019. Праверана 2020-01-05. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  10. "Хутка ў пракаце беларускамоўны фільм «Возера радасці» паводле кнігі Марціновіча — квіткі на прэм'еру яшчэ ёсць". «Наша Ніва». 02.11.2019. Праверана 2020-01-05. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  11. Фільм «Возера радасці» атрымаў прэмію Беларускай кінапрэсы, Максім Швед — найлепшы рэжысёр . Новы Час (10 мая 2022). Праверана 9 чэрвеня 2020.
  12. "«Возера радасці» Аляксея Палуяна выйшла ў айчынны пракат". «Белсат». 14.11.2019. Праверана 2020-01-05. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)