Варварызм
Выгляд
Варвары́зм (ад грэч. βαρβαρισμός — іншамоўны) — запазычанае слова ці выраз, якія не асвоены або асвоены часткова (пераважна графічна) ў мове.
Вылучаюцца агульныя і індывідуальныя. Агульныя варварызмы выкарыстоўваюцца пастаянна і могуць паўтарацца ў розных тэкстах: cito — тэрмінова (у медыцыне), tete-a-tete — з вока на вока. Індывідуальныя сустракаюцца пераважна ў мове мастацкай літаратуры для стварэння мясцовага каларыту; яны звычайна не паўтараюцца і не выходзяць за межы аднаго твора: «Звон кафедральны кліча на Ave» (М. Танк), «Згодны… Суцінку!.. Лайёт!..» — загуло ў натоўпе" (П. Броўка).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).