Быкі Гісанда
Выгляд
| ||
Быкі Гісанда. II стагоддзе да н.э. | ||
Toros de Guisando | ||
Матэрыял | Камень | |
---|---|---|
Гісанда, Авіла, Іспанія | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Быкі Гіса́нда (ісп.: Toros de Guisando) — від верака, комплекс кельтыберскіх скульптур, размешчаных на ўзгорку Гісанда (муніцыпалітэт Эль-Т'ембла, правінцыя Авіла, Іспанія).
Статуі выкананы з граніту каля II стагоддзя да н.э. і адлюстроўваюць чацвераногіх жывёл (як відаць, быкоў ці кныраў). Магчыма, мелі культавае значэнне.
Ля «быкоў Гісанда» 14 красавіка 1458 года быў падпісаны дагавор паміж інфантай Ізабелай і яе братам Энрыке IV, паводле якога яна станавілася яго спадчынніцай. Дагавор завершыў эпоху феадальных міжусобіц у Іспаніі.
У іспанскай культуры
[правіць | правіць зыходнік]Быкі Гісанда некалькі разоў згаданы ў «Дон Кіхоце» Сервантэса, а таксама ў паэта Федэрыка Гарсіа Лоркі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Быкі Гісанда Архівавана 17 лютага 2012. (ісп.) на сайце artehistoria.jcyl.es Відэа