Перайсці да зместу

Жыдачыў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Жыдачыў
укр.: Жидачів
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Стрыйскі раён[d]
Каардынаты
Плошча
  • 13,44 км²
Вышыня цэнтра
261 ± 1 м
Насельніцтва
10353 чалавекі[1] (2022)
Часавы пояс
КААТУУ
4621510100
Афіцыйны сайт
Жыдачыў на карце Украіны ±
Жыдачыў (Украіна)
Жыдачыў
Жыдачыў (Львоўская вобласць)
Жыдачыў

Жыдачыў (укр.: Жида́чів) — горад раённага значэння ў Львоўскай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Жыдачыўскага раёна. Адзін з найстарадаўнейшых гарадоў Галічыны. Размешчаны на мяжы Падольскага ўзвышша і ўпадзіны Перадкарпацця, за 3 км ад упадзення ў Днестр ракі Стрый.

Першае пісьмовае згадванне аб горадзе датуецца 1164 годам, калі ён узгадваецца як Удзеч (або Зудзечаў). У далейшым у дакументах зафіксавана яшчэ каля 25 назваў горада. У 1393 годзе горад атрымаў магдэбургскае права, якое садзейнічала яго эканамічнаму развіццю. Ён стаў адным з буйных гарадоў Галічыны, цэнтрам гандлю соллю. Акрамя таго, жыхары займаліся земляробствам і рамёствамі. Гэтыя заняткі адлюстраваны на гербе горада 1653 года — белая саляная галава, нарог ад плуга, сэрцападобныя шчыт.

Каталіцкі прыход у горадзе быў утвораны ў 1301 годзе. У той час храм быў драўляным, яго атачалі могілкі. Вядома, што ў 1387 годзе кароль Ягайла дараваў мясцоваму касцёлу сяло Рагозна. У 1415 годзе брат караля, Свідрыгайла, які валодаў гэтым краем з 1403 года, упрыгожыў мясцовы храм. У 1602 годзе было пачата будаўніцтва каменнага касцёла.

У 1676 годзе кароль Ян Сабескі, рыхтуючыся да вайны з турэцкім войскам, стаяў лагерам каля Жыдачава. Баі доўжыліся амаль месяц, вырашальнай стала бітва 17 кастрычніка 1676 года. Кароль падпісаў з туркамі мірнае пагадненне, адабраў 12 тыс. чал. палонных, якіх гналі ў Турцыю, і адслужыў урачысты малебен з нагоды перамогі ў мясцовым касцёле.

Помнікі даўніны

[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе захаваліся рэшткі старажытнага гарадзішча і замка XII—XIV стагоддзяў, ёсць цудатворны абраз Маці Божай — Жыдачыўская Аранта (1406 год, знаходзіцца ва Уваскрасенскай царкве).

Адной з асноўных гістарычных славутасцяў з’яўляецца касцёл (з 1990—х гадоў — зноў дзеючы), у якім у савецкі час спачатку быў аўтавакзал, а затым — краязнаўчы музей.

Захаваліся старыя панскія стайні, у якіх размешчаны навучальныя класы і гаражы мясцовага прафесійна-тэхнічнага вучылішча.