Долар ЗША
Долар ЗША | |||
---|---|---|---|
англ.: United States dollar | |||
| |||
Коды і сімвалы | |||
Коды ISO 4217 | USD | ||
Сімвалы | $ | ||
Абрэвіятуры | $ | ||
Тэрыторыя абарачэння | |||
Краіна-эмітэнт | ЗША | ||
Уведзена | 1792 | ||
Валюта-папярэднік | эквадорскі сукрэ, Delaware pound[d], New Hampshire pound[d], New Jersey pound[d], South Carolina pound[d], Rhode Island pound[d] і North Carolina pound[d] | ||
Эмісія і выраб монет і банкнот | |||
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Федэральная рэзервовая сістэма ЗША[d] | ||
Вытворца банкнот | Bureau of Engraving and Printing[d] | ||
1 USD | 1 USD | ||
1 EUR | 1,079 USD | ||
1 RUB | 0,0102 USD | ||
1 GBP | 1,291 USD | ||
1 JPY | 0,006468 USD | ||
1 BYN | 0,2979 USD | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Амерыканскі долар, долар ЗША (Код валюты: USD) — афіцыйная валюта Злучаных Штатаў Амерыкі. Звычайна ён таксама абрывіяруецца знакамітым значком $, альбо US$, каб адрозніць ад іншых валют з назваю «долар». Амерыканскі долар дзеліцца на 100 цэнтаў (скарачэнне — ¢). У абароце ёсць манеты наміналам у 1, 5, 10, 25 і 50 цэнтаў і 1 долар, а таксама банкноты наміналам у 1, 2, 5, 10, 20, 50 і 100 долараў.
На сённяшні дзень долар ЗША — найбольш распаўсюджаная валюта ў сусветнай эканоміцы. У некаторых краінах долар уведзены ў якасці афіцыйнай валюты, амаль усе ўрады захоўваюць частку ці ўсе золатавалютныя рэзервы ў амерыканскіх доларах. На 2005 год у свеце ў звароце было 760 мільярдаў долараў, з якіх толькі адна траціна прыходзілася на Злучаныя Штаты Амерыкі. За дзесяць год з 1995 г. гэтая лічба вырасла ўдвая.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва долара ЗША паходзіць ад іспанскай срэбнай манеты ў 8 рэалаў, што важыла адну ўнцыю. Манета была вельмі папулярнай сярод амерыканскіх каланістаў, якія называлі яе «іспанскім доларам», назва якога пайшла ад нямецкай манеты падобнага памеру і вагі — талера.
З 1775 у амерыканскіх штатах пачала выпускацца «кантынентальная валюта», дэнамінаваная ў «іспанскіх доларах» і ў валютах асобных штатаў. Кантынентальны долар цярпеў моцную інфляцыю і быў заменены на срэбраны долар па курсе 1 срэбраны долар = 1000 кантынентальных долараў.
Долар быў абвешчаны афіцыйнай валютай Амерыкі Кангрэсам канфедэрацыі Злучаных Штатаў 6 ліпеня 1785 г. Першыя доларавыя манеты былі выпушчаныя Манетным дваром ЗША пасля вайны за незалежнасць. Пэўны час іспанскія і амерыканскія срэбраныя долары хадзілі паралельна ў краіне.
Пасля Першай і Другой Сусветных войнаў ЗША ператварыліся ў вядучую эканоміку свету. Адпаведна, амерыканскі долар здабыў сваю сучасную вагу ў якасці сусветнай валюты.
Міжнародная роля долара
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя краіны добраахвотна перайшлі на амерыканскі долар у якасці афіцыйнай валюты. Такі працэс завецца даларызацыяй. Гэтыя краіны:
- Эквадор (2000),
- Сальвадор (2001),
- Усходні Тымор (2000).
Таксама ў якасці нацыянальнай валюты амерыканскі долар мае хаджэнне ў былых амерыканскіх пратэктаратах у Ціхім акіяне, якія не сталі ўводзіць уласныя нацыянальныя валюты пасля атрымання незалежнасці:
Панама таксама выкарыстоўвае долар ЗША з 1904, хаця мае і ўласную валюту.
Дзве брытанскія залежныя тэрыторыі таксама выкарыстоўваюць амерыканскі долар:
Валюты некаторых краін прывязаныя да долара ЗША па пэўным курсе:
Аргенціна ўжывала фіксаваны абменны курс песа да долара як 1:1 з 1991 па 2002 гг.
Да амерыканскага долару быў з 1983 прымацаваны курс Ганконгскага долара як HK$7.8/USD. Курс патакі, валюты Макао, быў прымацаваны да курсу Ганг-Конскага долара як MOP1.03/HKD, і такім чынам праз яго пасрэдніцтва таксама быў прымацаваны да долара ЗША.
Валюты некаторых краін Персідскага заліву, як Саудаўскай Аравіі і Кувейта, прымацаваныя да далара з той прычыны, што долар пераважна выкарыстоўваецца ў міжнародным гандлі нафтай.
Кітайскі юань рэнмінбі нефармальна быў прымацаваны да долара ў сярэдзіне 1990-х гадоў па курсе Y8.28/USD. Аналагічна, Малайзія прымацавала свой рынгіт да долара па курсе RM3.8/USD in 1997. 21 ліпеня 2005 г. абедзве краіны змянілі прывязку да долара прывязкаю да кошыка валют.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Долар ЗША
- Федэральная рэзервная сістэма — Цэнтральны банк Злучаных Штатаў
- Манетны двор Злучаных Штатаў Амерыкі
- Бюро гравіроўкі і друку ЗША
- Цікавыя долар. Галерэя банкнот Архівавана 20 жніўня 2011.
- Долар ЗША (Банкноты) (англ.) (ням.)