Дамашні гвалт
Дамашні гвалт, або сямейны гвалт, таксама сустракаецца хатні гвалт -- гвалт аднаго партнёра або сваяка ў дачыненні да іншага, які паўтараецца і адбываецца найперш унутры сям’і.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Паняцце змяшчае ў сабе фізічны, псіхалагічны, сексуальны і эканамічны гвалт[1]. Да дамашняга гвалту адносяць таксама гвалт над дзецьмі і жорсткае абыходжанне з жывёламі. Паводле статыстыкі па Беларусі, у 86% выпадкаў дамашні гвалт здзяйсняюць мужчыны, у 14% - жанчыны.
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]- Дзець пераймаюць у бацькоў агрэсіўную, канфліктную мадэль паводзін, рэалізуюць яе на сваіх аднагодках, на малодшых, на членах сваёй будучай сям’і.
- Дамашні гвалт абарочваецца дэградацыяй асобы як таго, хто здзяйсняе гвалт, так і ахвяры.
- Садзейнічае росту напружанасці ў грамадстве, зніжае агульны ўзровень культуры.
- Прыводзіць да росту побытавых злачынстваў, самагубстваў, траўм, колькасці інвалідаў.
- Падрывае давер паміж бацькамі і дзецьмі, разбурае аўтарытэт старэйшых.
Прычыны
[правіць | правіць зыходнік]Сярод прычын дамашняга гвалту—высокі ўзровень спажывання алкаголю, патрыярхальныя стэрэатыпы, нізкая прававая культура грамадзян, адсутнасць заканадаўчай базы, якая павінна процідзейнічаць дамашняму гвалту.
Прафілактыка
[правіць | правіць зыходнік]У многіх развітых краінах ёсць заканадаўства па прафілактыцы дамашняга гвалту. У бедных і сярэднеразвітых краінах дамашні гвалт болей распаўсюджаны, а грамадства болей схільнае да агрэсіўных стэрэатыпаў і сексізму, якія апраўдваюць дамашні гвалт.
Зноскі
- ↑ Виды домашнего насилия(недаступная спасылка). Представительство ООН в Республике Беларусь (21 ноября 2006). Праверана 14 мая 2010.(недаступная спасылка)