Хоць від традыцыйна прылічаецца да буслападобных, а менавіта лічыцца сваяком бусліных і чаплевых, яго класіфікацыя не з'яўляецца бясспрэчнай. Некаторыя адносяць яго да сеўцападобных або нават ставяць яго ў самастойны атрад.
Птушка адметная формай сваёй галавы, якая з-за вострай дзюбы і шырокага хахла, накіраванага назад, нагадвае молат. Абодва пола выглядаюць аднолькава і маюць карычняватае апярэнне.
Ежу шукаюць у начны час, палюючы пры гэтым на дробных рыбак, насякомых або земнаводных, якіх яны пужаюць сваімі нагамі. У іх маюцца пэўныя дрэвы, на якіх яны звычайна адпачываюць. Пры пошуку партнёра яны выконваюць своеасаблівыя танцы, падчас якіх выдаюць свісцячыя гукі і падскокваюць у паветра. Іх гнёзды вельмі вялікія (1,5 м у дыяметры) і маюць унутраную прастору з цяжкадаступным уваходам. Гняздо заўсёды будуецца парай птушак, і на яго стварэнне сыходзіць некалькі месяцаў. Звонку гняздо завешана рознымі ўпрыгожваннямі (касцямі, зрыўкамі). Гнёзды прадстаўнікоў віду з’яўляюцца аднымі з найбольш відовішчных птушыных збудаванняў Афрыкі. У некаторых з гэтых буйных гнёздаў прыжываюцца і іншыя птушкі. Адкладаюць за раз ад трох да сямі яек, якія выседжваюць абедзве птушкі на працягу трыццаці дзён.