Bugatti
Bugatti | |
---|---|
Тып | спрошчанае акцыянернае таварыства[d][1] |
Заснаванне | 1909 |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | automobile vehicle manufacturing[d][1] |
Прадукцыя | sports car[d] |
Абарот |
|
Чысты прыбытак |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | Bugatti Rimac[d] і Volkswagen Group |
Сайт | bugatti.com (англ.) |
Bugatti (Bugatti Automobiles S.A.S.) — французская кампанія, якая спецыялізуецца на выпуску легкавых аўтамабіляў класа «люкс» пад маркай Bugatti.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Эторэ Бугаці (Ettore Bugatti) (1881—1947 г) заснаваў фірму ў 1909 годзе.
Найзначнейшай навінкай 1914 г стала мадэль «13».
У 1930 Bugatti выступае на гонцы «24 гадзіны Ле-Мана».
У 1987 годзе італьянскі прадпрымальнік Рамана Артыёлі набыў правы на марку і заснаваў новую кампанію Bugatti Automobili S.p.A. У Кампагаліяна (Італія) быў пабудаваны завод Fabbrica Blu. Адкрыццё вытворчага комплексу плошчай 240 000 кв.м. адбылося ў верасні 1990 года.
15 верасня 1991 года, у дзень стодзесяцігоддзя Эторэ Бугаці, адбылася прэм'ера новай мадэлі адроджанай маркі — Bugatti EB 110[2].
У 1995 годзе Bugatti Automobili S.p.A была прызнана банкрутам.
У 1998 годзе марка Bugatti набытая канцэрнам Volkswagen AG.
У лістападзе 2021 годзе марка стала часткай сумеснага прадпрыемства Bugatti Rimac (доля Porsche — 45%, Rimac Automobili — 55%). Гендырэктарам аб'яднанай кампаніі стаў Матэ Рымац, у назіральную раду ўвайшлі старшыня праўлення Porsche AG Олівер Блюмэ і яго намеснік, фінансавы дырэктар Луц Мешке. Прэзідэнтам Bugatti стаў Крыстоф Піяшон, які раней быў кіруючым дырэктарам па вытворчасці і лагістыцы. У Bugatti Rimac ён таксама атрымаў пасаду галоўнага выканаўчага дырэктара. Абедзве маркі працягнуць развівацца незалежна, у кожнай будзе ўласны мадэльны шэраг. Bugatti працягне зборку сваіх аўтамабіляў у Мальсэйме, усе 135 супрацоўнікаў захаваюць свае працоўныя месцы[3].
Аўтамабілі
[правіць | правіць зыходнік]- Type 2 (1900—1901)
- Type 5 (1903)
- Type 10 (1909)
- Type 13, 15, 17 (8-цыліндравы) (1910—1920)
- Type 13, 22, 23 (1914, 1919—1926)
- Type 16 «Bebe» (1912—1914)
- Type 18 (1908, 1912—1914)
- Type 28 (1920—1921)
- Type 29 «Cigar» (1922)
- Type 30 (1922—1926)
- Type 32 «Tank» (1923)
- Type 35 (1924—1931)
- Type 36 (1926)
- Type 37 (1925—1930)
- Type 38 (1926—1927)
- Type 39 (1925—1927)
- Type 40 (1926—1930)
- Type 41 «Royale» (1926—1933)
- Type 43 (1927—1931)
- Type 44 (1927—1930)
- Type 45, 47 (1929—1930)
- Type 46 (1929—1933)
- Type 49 (1930—1934)
- Type 50 (1931—1933)
- Type 51 (1931—1934)
- Type 52 «Bebe» (прататып гоначнага аўтамабіля T 35 Grand Prix для дзяцей)
- Type 53 (1931—1932)
- Type 54 (1932—1934)
- Type 55 (1931—1935)
- Type 56 (Электрамабіль)
- Type 57, 57S (1934—1939)
- Type 59 (1933—1935)
- Type 64 (1939)
- Type 68 (1945—1946)
- Type 73 (1945—1947)
- Type 101 (1951)
- Type 251 (1955—1956)
- ID 90 Concept (1990)
- EB 110 GT (1991—1994)
- EB 112 Concept (1993)
- EB 110 SS (1994)
- EB 118 Concept (1998)
- EB 218 Concept (1999)
- 18.3 Chiron Concept (1999)
- 18.4 Veyron Concept (2000)
- 16.4 Veyron (2005—2011)
- 16.4 Veyron Pur Sang (2008)
- 16.4 Veyron Fbg par Hermes (2008)
- 16C Calibier Concept (2009)
- 16.4 Veyron Grand Sport (2009—2015)
- 16.4 Veyron Super Sport (2010—2011)
- 16.4 Veyron Grand Sport Vitesse (2012—2015)
- Vision Gran Turismo (2015)
- Chiron (2016—?)
- Chiron Sport (2018—?)
- Divo (2018)
- Chiron Pur Sport (2020)
- La Voiture Noire (2020)
- Chiron Super Sport 300+ (2021)
- Chiron Super Sport (2022)
- W16 Mistral (2022—2024)
Цюнінгованныя аўтамабілі
[правіць | правіць зыходнік]- Bugatti Type 41 Royale Binder Coupe de Ville (1931) французскае атэлье «Анры Біндэр» (Henri Binder)
- Bugatti Type 41 Royale Weinberger Cabriolet (1931) германскае атэлье Людвіга Вейнбергера (Karosserie Ludwig Weinberger)
- Bugatti Type 37A Hanni Roadster (1931) швейцарскае атэлье «Хані» (Hanni)
- Bugatti Type 41 Royale Kellner Coupe (1932) французскае атэлье «Кейнер» (Kellner)
- Bugatti Type 57C Van Vooren Cabriolet (1939) бельгійскае атэлье «Ван Вурэн» (Van Vooren)
- Bugatti Type 57 C Voll & Ruhrbeck Cabriolet (1939) германскае атэлье «Волл і Рурбек» (Voll & Ruhrbeck)
- Bugatti Type 101 Exner Ghia (1966) італьянскае атэлье «Карацерыа Гіа СПА» (Carrozzeria Ghia SpA) па эскізах амерыканскага дызайнера Вірджыла Экснера (Virgil Exner)
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Фінансавыя паказчыкі Bugatti не выдаюцца.
Зноскі
- ↑ а б SIRENE
- ↑ Особенный для своего времени. Легендарный Bugatti EB 110 отмечает 30-летие (руск.). abw.by (1 кастрычніка 2021). Праверана 1 кастрычніка 2021.
- ↑ Bugatti Rimac Joint Company Officially Announced With HQ In Croatia (англ.). motor1.com (2 лістапада 2021). Праверана 2 лістапада 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Bugatti на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Bugatti Архівавана 27 студзеня 2007.
- Гісторыі марак