Mozilla
Mozilla | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | некамерцыйная арганізацыя і internet backbone[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 31 сакавіка 1998 |
Галіна | свабодныя праграмы |
Прадукцыя | Mozilla Firefox |
Матчыная арганізацыя | Mozilla Foundation[1] |
Член у | |
mozilla.org/be/ | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Mozilla (стылізаваная назва moz://a) — супольнасць распрацоўкі свабоднага праграмнага забеспячэння, заснаваная ў 1998 годзе супрацоўнікамі кампаніі Netscape. Супольнасць распрацоўвае, распаўсюджвае і падтрымлівае прадукты Mozilla, прасоўвае свабоднае праграмнае забеспячэнне і адкрытыя стандарты.[5] Падтрымку супольнасці забяспечвае некамерцыйная арганізацыя Mozilla Foundation і яе даччыная камерцыйная кампанія Mozilla Corporation.[6]
Супольнасць Mozilla стварыла такія праграмы як вэб-браўзер Firefox, паштовы кліент Thunderbird, сістэму адсочвання памылак Bugzilla, браўзерны рухавік Gecko, сэрвіс Pocket і іншыя.[7]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]23 студзеня 1998 г. кампанія Netscape паведаміла, што набор праграм Netscape Communicator будзе бясплатным і што зыходны код будзе свабодна распаўсюджвацца.[8] Праз дзень супрацоўнік Netscape Джэймі Завінскі зарэгістраваў дамен mozilla.org.[9] Праект атрымаў назву «Mozilla» паводле пачатковай назвы браўзера Netscape Navigator[10] і выкарыстоўваўся для каардынацыі распрацоўкі Mozilla Application Suite, свабоднай версіі Netscape Communicator. Джэймі Завінскі сказаў, што ён прыдумаў назву «Mozilla» на сустрэчы супрацоўнікаў Netscape.[11] Невялікай групе супрацоўнікаў Netscape даручылі каардынаваць новую суполку.
Спачатку Mozilla імкнулася быць пастаўшчыком для такіх кампаній, як Netscape, якія камерцыйна выкарыстоўвалі б код свабодных праграм.[12] Калі ў ліпені 2003 года мацярынская кампанія Netscape (AOL) значна скараціла свой удзел у Mozilla, была створана арганізацыя Mozilla Foundation для кіраўніцтва праектам.[13] Неўзабаве пасля гэтага суполка Mozilla адмовілася ад праекта Mozilla Suite на карысць стварэння асобных незалежных праграм, у першую чаргу вэб-браўзера Firefox і паштовага кліента Thunderbird, і перайшла да мадэлі перадавання іх непасрэдна грамадскасці.[14]
З тых часоў Mozilla прапанавала новыя прадукты, такія як Firefox на мабільных платформах (перш за ўсё Android),[15] мабільную аперацыйную сістэму пад назвай Firefox OS (распрацоўка спынена),[16] сістэму ідэнтыфікацыі ў сеціве пад назвай Mozilla Persona і пляцоўку для праграм на аснове HTML5.[17]
У канцы 2013 года Mozilla абвясціла аб пагадненні з Cisco Systems, паводле якога Firefox будзе выкарыстоўваць пададзены Cisco кодэк[18] для прайгравання прапрыетарнага фармату відэа H.264.[19][20] У рамках пагаднення Cisco будзе плаціць любыя патэнтныя ліцэнзійныя зборы, звязаныя з бінарнымі файламі, якія яна распаўсюджвае.
Каштоўнасці
[правіць | правіць зыходнік]Маніфест Mozilla
[правіць | правіць зыходнік]Маніфест Mozilla акрэслівае мэты і прынцыпы Mozilla.[21] У ім гаворыцца аб адносінах Mozilla да інтэрнэту, затым апісваецца, як Mozilla бачыць сваё месца ў яго развіцці, і, нарэшце, раскрываецца дзесяць прынцыпаў:
|
Абавязкі
[правіць | правіць зыходнік]Часткай маніфеста з’яўляецца тэкст уласных абавязкаў Mozilla Foundation:[21]
Mozilla Foundation сваімі дзеяннямі будзе падтрымліваць і прасоўваць маніфест Mozilla. У прыватнасці, мы будзем:
|
Праграмы
[правіць | правіць зыходнік]Firefox
[правіць | правіць зыходнік]Пад брэндам Firefox супольнасць Mozilla распрацоўвае сямейства праграмных прадуктаў, з браўзерам Mozilla Firefox у якасці флагманскага прадукту.[22][23]
Браўзер Firefox
[правіць | правіць зыходнік]Браўзер Firefox — гэта вэб-браўзер і флагманскі праграмны прадукт Mozilla. Ён даступны як для настольных камп’ютараў, так і ў мабільнай версіі. Firefox выкарыстоўвае рухавік браўзера Gecko для адлюстравання вэб-старонак.[24] Станам на 2015 год Firefox меў прыкладна 10-11 % долі рынку браўзераў ва ўсім свеце, што рабіла яго 4-м найбольш часта выкарыстоўваным вэб-браўзерам.[25][26][27]
Firefox Lockwise
[правіць | правіць зыходнік]Firefox Lockwise — гэта менеджар пароляў, створаны Mozilla. На дэсктопных камп’ютарах быў часткай браўзера Firefox. На смартфонах Firefox Lockwise быў прапанаваны як асобная праграма.
Firefox Monitor
[правіць | правіць зыходнік]Firefox Monitor — гэта інтэрнэт-сэрвіс, які паведамляе карыстальнікам, калі іх адрасы электроннай пошты і паролі былі раскрытыя ў выніку крадзяжу даных.[28]
Firefox Reality
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 2018 года Mozilla абвясціла, што яе версія VR[чаго?] гатовая для выкарыстання. Браўзэр пад назвай Firefox Reality быў створаны цалкам для віртуальнай рэальнасці. У цяперашні час ён даступны на Oculus.[29]
У студзені 2019 года HTC таксама абвясціла аб партнёрстве з Mozilla. У рамках партнёрства вэб-браўзер Firefox Reality стаў даступны на гарнітурах Vive.[30]
У лютым 2022 года Mozilla абвясціла, што кампанія Igalia ўзяла на сябе кіраванне гэтым праектам пад новай назвай Wolvic.[31]
Firefox OS
[правіць | правіць зыходнік]Firefox OS — гэта свабодная аперацыйная сістэма, распрацаваная Mozilla для падтрымкі праграм на HTML5, напісаных з выкарыстаннем тэхналогій «адкрытага Інтэрнэту». Канцэпцыя Firefox OS заключаецца ў тым, што ўсё праграмнае забеспячэнне, даступнае карыстальнікам, будзе праграмамі HTML5, якія выкарыстоўваюць Open Web API для доступу да апаратнага забеспячэння тэлефона непасрэдна праз JavaScript.[32]
Firefox OS выкарыстоўвалася ў некалькіх смартфонах, напрыклад, Alcatel One Touch Fire, ZTE Open і LG Fireweb. Mozilla абвясціла аб завяршэнні распрацоўкі Firefox OS у снежні 2015 года.
Форк Firefox OS, KaiOS, распрацоўваецца далей і пастаўляецца з мноствам недарагіх прылад.
Pocket — мабільная праграма і вэб-сэрвіс для кіравання спісам прачытаных артыкулаў з інтэрнэту. Распрацаваная спачатку толькі для браўзераў абмежаванага кола сістэм [33], цяпер яна даступная для macOS, Windows, iOS, Android, Windows Phone, BlackBerry і электронных кніг Kobo eReaders.[34]
Thunderbird
[правіць | правіць зыходнік]Thunderbird — свабодная праграма, кросплатформавы кліент электроннай пошты і навін, распрацаваны валанцёрамі cупольнасці Mozilla.
Bugzilla
[правіць | правіць зыходнік]Bugzilla — свабодная вэб-сістэма для адсочвання памылак, выпушчаная кампаніяй Netscape Communications у 1998 годзе разам з астатняй кодавай базай Mozilla. Знаходзіцца пад кіраўніцтвам Mozilla. Bugzilla выкарыстоўваецца рознымі арганізацыямі і праектамі, уключаючы Mozilla Foundation, ядро Linux, KDE, Red Hat, Eclipse і LibreOffice.[35]
Кампаненты
[правіць | правіць зыходнік]Gecko
[правіць | правіць зыходнік]Gecko — гэта рухавік браўзера, які падтрымлівае вэб-старонкі, напісаныя з дапамогай HTML, SVG і MathML . Gecko напісаны на C++ і выкарыстоўвае NSPR для незалежнасці ад платформы. Яго зыходны код ліцэнзаваны публічнай ліцэнзіяй Mozilla.
Rust
[правіць | правіць зыходнік]Rust — гэта кампіляваная мова праграмавання, якая распрацоўваецца Mozilla Research. Яна распрацавана дзеля бяспекі, паралелізму і прадукцыйнасці. Мова Rust дазваляе ствараць аб’ёмныя і складаныя праграмы, пры гэтым адначасова хуткія і забяспечаныя ад эксплойтаў.
pdf.js
[правіць | правіць зыходнік]Pdf.js — бібліятэка, распрацаваная Mozilla, якая дазваляе візуалізаваць pdf-дакументы ў браўзеры з дапамогай HTML5 Canvas і JavaScript. Яна уключана па змаўчанні ў Firefox, што дазваляе браўзеру адлюстроўваць pdf-дакументы без знешняга плагіна.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Internet for people, not profit — Mozilla Праверана 15 красавіка 2023.
- ↑ https://jquery.org/members/ Праверана 13 сакавіка 2016.
- ↑ https://fidoalliance.org/members/ Праверана 2 студзеня 2020.
- ↑ https://web.archive.org/web/20230706095745/https://opensource.org/affiliates/
- ↑ For exceptions, see «Values» section below.
- ↑ About the Mozilla Corporation . Mozilla Foundation.
- ↑ Mozilla Acquires Pocket – The Mozilla Blog . The Mozilla Blog.
- ↑ Freeing the Source: The Story of Mozilla . Open Sources: Voices from the Open Source Revolution (29 сакавіка 1999).
- ↑ Mozilla.org WHOIS, DNS, & Domain Info . DomainTools.
- ↑ Marc Andreessen and Jim Clark: The Founders of Netscape.
- ↑ Firefox | Internet browser (англ.). Encyclopedia Britannica.
- ↑ Introduction to Mozilla Source Code . Mozilla. — «However, mozilla.org wants to emphasize that these milestones are being produced for testing purposes only.»
- ↑ mozilla.org Announces Launch of the Mozilla Foundation to Lead Open-Source Browser Efforts .
- ↑ mozilla development roadmap . Mozilla.
- ↑ Better Browsing on Your Android Smartphone . AllThingsD.
- ↑ Mozilla Releases Test Version of Firefox OS .
- ↑ Mozilla Marketplace is live, lets you run web apps like desktop programs . Engadget.
- ↑ cisco/openh264 · GitHub . github.com.
- ↑ Mozilla will add H.264 to Firefox as Cisco makes eleventh-hour push for WebRTC's future — Tech News and Analysis(недаступная спасылка). gigaom.com. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2014. Праверана 2 ліпеня 2023.
- ↑ Cisco to release open-source H.264 codec, Mozilla makes tactical retreat – TechRepublic . techrepublic.com.
- ↑ а б Маніфест Mozilla . Mozilla.
- ↑ Firefox: The Evolution Of A Brand . Mozilla Open Design. Mozilla (11 чэрвеня 2019).
- ↑ Неабходна задаць archiveurl= і archivedate= для шаблона {{cite web}}. Firefox . Firefox. Mozilla. [ Архівавана] з першакрыніцы https://web.archive.org/web/20200527151625/https://www.mozilla.org/en-US/firefox/products/.
- ↑ Gecko Layout Engine . download-firefox.org (17 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы November 28, 2010.
- ↑ Web Browser Market Share Trends . Awio Web Services LLC.
- ↑ Top 5 Browsers . StatCounter.
- ↑ Web browsers (Global marketshare) . Roxr Software Ltd.
- ↑ Firefox Monitor shows if your personal information was lost in a hack . CNET (25 верасня 2018).
- ↑ Lucas Matney, The Verge. «Mozilla’s Firefox Reality web browser is now available.» September 18, 2018. Retrieved January 8, 2018.
- ↑ Nick Statt, The Verge. «HTC partners with Mozilla to bring Firefox’s virtual reality web browser to the Vive headset.» January 7, 2018. Retrieved January 8, 2018.
- ↑ Update on Firefox Reality .
- ↑ Boot to Gecko Project . Mozilla (1 сакавіка 2012).
- ↑ Nagappan, Ramu (June 11, 2010). "Read It Later app now available for iPad". Macworld.
- ↑ Pocket Operating System Compatibility . getpocket.com.
- ↑ Bugzilla Installation List .