Каломба
Горад
Каломба
කොළඹ கொழும்பு
| ||||||||||||||||||||||||||||
Каломба (сінгальск.: කොළඹ, там.: கொழும்பு) — найбуйнейшы горад і фактычная (неафіцыйная) сталіца Шры-Ланкі (месца знаходжання ўрада і рэзідэнцыі прэзідэнта). Знаходзіцца ў Заходняй правінцыі, у акрузе Каломба. Насельніцтва — 672,7 тыс. жыхароў (2007)[1], насельніцтва Вялікага Каломба (уключае таксама буйныя гарады Моратува, Дэхівала-Маўнт-Лавінія і Шры-Джаявардэнепура-Котэ — афіцыйную сталіцу краіны) — 5361 тыс. жых. (2001).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва горада паходзіць ад сінгальскага «Kola-amba-thota», што значыць «мангавая гавань». Арабскія, кітайскія, рымскія купцы наведвалі гавань Каломба больш за 2000 гадоў назад. У VIII стагоддзі н.э. тут надоўга замацаваліся арабы, якія кантралявалі амаль увесь марскі гандаль сінгальскіх каралеўстваў. Партугальцы прыбылі сюды ў XVI стагоддзі і ператварылі ў цэнтр сваёй калоніі. У наступным стагоддзі горад захапілі галандцы, а ў 1802 Каломба стаў сталіцай брытанскай калоніі Цэйлон. З 1948 — сталіца дамініёна Цэйлон, з 1972 — Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка. У 1983 афіцыйная сталіца была перанесена ў Шры-Джаявардэнепура-Котэ.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Каломба з’яўляецца горадам-пабрацімам гарадоў:
- Санкт-Пецярбург, Расія (1997)
- Шанхай, КНР (2003)
- Лідс, Вялікабрытанія (2008)
- Улан-Батар, Манголія (2012)
- Мале, Мальдывы (2013)