чорны
Выгляд
Беларуская
[правіць]Марфалагічныя і сінтаксічныя уласцівасці
[правіць]чо́рны
Прыметнік.
Корань: --.
Вымаўленне
[правіць]IPA: []
Семантычныя уласцівасці
[правіць]Значэнне
[правіць]- які мае колер сажы, вугалю; проціл. белы ◆ Чорная фарба. Чорная барада. Чорны дым. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы : больш за 65 000 слоў / уклад. : І.Л. Капылоў [і інш.] ; пад рэд. І.Л. Капылова. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — С. 925. — 968 с.
- цёмны, больш цёмны ў параўнанні з чым-н. больш светлым ◆ Чорны хлеб. Чорны ад загару.
- брудны, запэцканы ◆ Чорныя рукі ад гразі.
- некваліфікаваны, які не патрабуе высокага майстэрства, часта фізічна цяжкі і брудны (пра работу) ◆ Чорная работа.
- прызначаны для якіх-н. службовых ці бытавых мэт; не парадны, не галоўны ◆ Чорны ход. Чорная лесвіца.
- не апрацаваны, чарнавы ◆ Чорны варыянт рукапісу.
- перан. нізкі, каварны, подлы ◆ Чорная зайздрасць. Чорныя справы.
- перан. дрэнны, адмоўны ◆ Чорныя старонкі біяграфіі. Чорны бок жыцця.
- перан. цяжкі, змрочны, беспрасветны ◆ Чорныя думкі. Чорная доля.
- перан. крайне рэакцыйны ◆ Чорныя сілы.
- гіст. у Рускай дзяржаве 14—17 стст.: цяглавы, падатковы; дзяржаўны, не прыватнаўласніцкі ◆ Чорныя землі.
- паводле міфалагічных уяўленняў: вядзьмарскі, чарадзейскі, звязаны з нячыстай сілай ◆ Для гэтага значэння не паказаны прыклады ужывання. Дапамажыце праекту, дадаючы прыклад ужывання з літаратурнага твору ці аўтарытэтнага слоўніка.
- як састаўная частка некаторых заалагічных і батанічных назваў ◆ Чорныя парэчкі. Чорная рабіна. Чорны дзяцел.
Сінонімы
[правіць]Антонімы
[правіць]Гіперонімы
[правіць]Гіпонімы
[правіць]Халонімы
[правіць]Роднасныя словы
[правіць]Блізкае радство | |
Устойлівыя словазлучэнні і фразеалагізмы
[правіць]- чорнае золата
- чорная ікра
- чорная кава
- чорны лес
- чорны рынак
- чорны шар
- чорныя металы
- на чорную гадзіну
- ні чорнага ні белага
- трымаць у чорным целе
- у чорным святле
- чорная косць
- чорны дзень
- чорным па белым
- як чорны вол
Этымалогія
[правіць]Паходзіць ад ??