Перайсьці да зьместу

Ян Цігараў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Цігараў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 сакавіка 1984(1984-03-10)[1][2] (40 гадоў)
Рост 180 см
Вага 73 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2006 Дынама Менск 117 (0)
2006—2010 Мэталюрг Запарожжа 111 (1)
2011 Том Томск 12 (0)
2012—2015 Лякаматыў Масква 33 (0)
2015—2016 Дынама Менск 3 (0)
Зборныя
2002 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2004—2006 Беларусь (да 21) 16 (0)
2005—2014 Беларусь 35 (1)

Ян Ці́гараў (нарадзіўся 10 сакавіка 1984 году, Усурыйск, СССР) — беларускі футбаліст, апорны паўабаронца. У 2005—2014 гадах згуляў за нацыянальную зборную Беларусі 35 матчаў і забіў 1 гол.

Цігараў пачаў займацца футболам у ДЮСШ гораду Жодзіна[3]. У 2001 годзе выступаў за менскае «Дынама-2». За асноўную каманду «Дынама» гуляў з 2002 па 2007 гады. За гэты час выйграў зь менскім клюбам залатыя мэдалі чэмпіянату Беларусі, а таксама стаў уладальнікам Кубка краіны.

«Мэталюрг» Запарожжа

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2007 годзе перайшоў у запароскі «Мэталюрг», за які згуляў больш за 100 матчаў. Адзіны гол за клюб забіў 2 жніўня 2009 году ў браму «Ільлічоўцу». У пачатку 2011 году ў СМІ зьявілася інфармацыя аб цікавасьці да футбалісту маскоўскага «Дынама»[4] і нямецкага «Гановэру»[5].

2 сакавіка 2011 году футбольны клюб «Том» дасягнуў прынцыповай дамоўленасьці аб пераходзе футбаліста, і на наступны дзень Цігараў падпісаў кантракт з томскім клюбам тэрмінам на 2,5 году[6]. Сума трансфэру склала 300 тысячаў эўра. Дэбют футбаліста ў чэмпіянаце Расеі адбыўся 14 сакавіка 2011 году, калі «Том» на выезьдзе саступіла ніжагародзкай «Волзе» зь лікам 0:2[7]. На старце чэмпіянату Расеі 2011—2012 гадоў стаў найлепшым футбалістам лігі па колькасьці выйграных адзінаборстваў і ўдалых адбораў мяча[8], аднак у матчы 12 туру з маскоўскім «Лякаматывам» атрымаў сур’ёзную траўму: абсьледаваньне выявіла разрыў унутранага мэніска, пярэдняй крыжападобнай і бакавой зьвязак правай каленнай суставы. Такім чынам, футбаліст выбыў са строю як мінімум на паўгоду[9].

29 сьнежня 2011 году на правах вольнага агента заключыў кантракт з маскоўскім «Лякаматывам» тэрмінам на 3,5 году.

У ліпені 2015 году перайшоў у менскае «Дынама»[10]. У чэрвені 2016 году кантракт зь менскім «Дынама» быў скасаваны[11], пасьля чаго завяршыў кар’еру[12].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2004 па 2006 гады правёў 10 матчаў за моладзевую зборную Беларусі. У галоўнай зборнай краіны дэбютаваў 12 лістапада 2005 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Латвіі.

«Дынама» Менск:

«Лякаматыў»:

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Менск 2015 Найвышэйшая ліга 2 0
2016 Найвышэйшая ліга 1 0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]