Перайсьці да зьместу

Тарнопаль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тарнопаль
лац. Tarnopaĺ
укр. Тернопіль
Тарнопальскі замак
Тарнопальскі замак
Герб Тарнопалю Сьцяг Тарнопалю
Першыя згадкі: 1540
Краіна: Украіна
Вобласьць: Тарнопальская
Раён: Тарнопальскі
Тэрытарыяльная грамада: Тарнопальская меская грамада
Мэр: Сяргей Надал[d]
Плошча: 59 км²
Вышыня: 320 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 221 820 чал. (2019)[1]
шчыльнасьць: 3759,66 чал./км² (2019)
нацыянальны склад: украінцы — 91,2%
расейцы — 7,1%
палякі — 0,5% (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 0352
Паштовы індэкс: 46000 - 46499
КОАТУУ: 6110100000
Геаграфічныя каардынаты: 49°34′0″ пн. ш. 25°36′0″ у. д. / 49.56667° пн. ш. 25.6° у. д. / 49.56667; 25.6Каардынаты: 49°34′0″ пн. ш. 25°36′0″ у. д. / 49.56667° пн. ш. 25.6° у. д. / 49.56667; 25.6
Тарнопаль на мапе Ўкраіны
Тарнопаль
Тарнопаль
Тарнопаль
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.rada.te.ua/

Тарнопаль (па-ўкраінску: Тернопіль, Ternopil', Аўдыё Uk-Тернопіль.oga ) — горад на захадзе Ўкраіны, адміністрацыйны цэнтар Тарнопальскай вобласьці. Плошча 59 км². Насельніцтва на 2019 год — 221 820 чалавек.

Тарнопаль — адзін з трох галоўных цэнтраў гістарычнага рэгіёну Галічына.

Паходжаньне назову

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуюць розныя вэрсіі паходжаньня назову гораду. Хутчэй за ўсё, свой назоў паселішча атрымала ад прозьвішча ягонага заснавальніка, Яна Амара Тарноўскага (да 1944 году горад меў назву па-ўкраінску: Тарнополь[2]).

Тарнопальскі замак

Упершыню ўзгадваецца 15 красавіка 1540 году, калі кароль Жыгімонт I выдаў кракаўскаму кашталяніну, вялікаму кароннаму гетману Яну Амару Тарноўскаму грамату на заснаваньне гораду і валоданьне зямлёй вакол яго. У 1548 годзе горад атрымаў Магдэбурскае права. У 1605 годзе Тарнопаль пацярпеў ад татарскага нападу.

У 1772 годзе, у выніку Першага падзелу Рэчы Паспалітай перайшоў у склад Аўстрыі. У 1809—1815 гадох быў часова акупаваны Расеяй. У 1844 годзе ўказам аўстрыйскага імпэратара Фэрдынанда І Тарнопаль стаў вольным каралеўскім горадам.

Падчас Першай сусьветнай вайны, у 1914—1917 гадох быў акупаваны расейскімі войскамі. З 3 лістапада 1918 году стаў часткай Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі, якая 22 студзеня 1919 году ўвайшла ў склад Украінскае Народнае Рэспублікі.

Зь ліпеня 1919 г. па верасень 1939 г. знаходзіўся ў складзе Польшчы. Падчас Другой сусьветнай вайны, 17 верасьня 1939 году горад занялі войскі Чырвонай арміі. 27 ліпеня 1941 году жыхары гораду ўхвалілі рэзалюцыю ў падтрымку аднаўленьня Ўкраінскае дзяржаўнасьці, прынятую ў Львове 30 чэрвеня 1941 году. З 2 жніўня 1941 году па 15 красавіка 1944 году знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

З 24 жніўня 1991 году Тарнопаль у складзе незалежнай Украіны.

Насельніцтва (чал.)
1959 1970 1979 1989 2001 2017
52 245 84 663 143 625 204 845 227 755 217 866
Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская мова расейская беларуская
94,80% 3,37% 0,07%

У Тарнопалі ёсьць тралейбусныя і аўтобусныя маршруты гарадзкога транспарту.

Узьвіжанская царква
  1. ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2019 року». — Київ, Державна служба статистики України, 2019 PDF  (укр.)
  2. ^ http://www.city-adm.ternopil.ua/index.php?module=include&file=e3.2.php

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тарнопальсховішча мультымэдыйных матэрыялаў