Катастрофа Boeing 777 пад Данецкам
Катастрофа Boeing 777 пад Данецкам | |
Самалёт Boeing 777, які быў зьбіты каля Тарэзу (нум. рэйсу 9M-MRD) | |
Зьвесткі пра катастрофу | |
---|---|
Дата | 17 ліпеня 2014 году |
Прычына | зьбіты ракетаю «зямля-паветра» |
Месца катастрофы |
вёска Грабава(uk), Шахтарскі раён, Данецкая вобласьць, Украіна 48°08′6″ пн. ш. 38°30′11″ у. д. / 48.135° пн. ш. 38.50306° у. д.Каардынаты: 48°08′6″ пн. ш. 38°30′11″ у. д. / 48.135° пн. ш. 38.50306° у. д. |
Пункт вылету | Амстэрдам |
Пункт прызначэньня | Куала-Лумпур |
Паветранае судна | |
Мадэль самалёта | Boeing 777 |
Дата выпуску | 1997 |
Авіякампанія | Malaysia Airlines |
Бартавы нумар | 200ER |
Рэгістрацыйны нумар | 9M-MRD |
Пасажыры | 283 |
Экіпаж | 15 |
Загінулі | 298 |
Выжылі | 0 |
Авіякатастрофа Boeing 777 — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 17 ліпеня 2014 году на тэрыторыі Ўкраіны, каторая знаходзілася пад кантролем самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі, недалёка ад мяжы з Расеяй. Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines выконваў плянавы рэйс з Амстэрдаму ў Куала-Лумпур. Самалёт пачаў падаць за 50 км да ўваходжаньня ў паветраную прастору Расеі, пазьней яго абломкі выявілі на зямлі на тэрыторыі Ўкраіны. На борце знаходзілася 283 пасажыраў і 15 чальцоў экіпажу[1].
Гэта другая катастрофа з авіялайнэрам авіякампаніі «Малазійскія авіялініі» за пяць месяцаў (пасьля зьнікненьня 8 сакавіка 2014 году Boeing 777 падчас пералёту з Куала-Лумпура ў Пэкін) і другая буйная авіякатастрофа ў зоне ўзброенага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны за месяц (пасьля зьбітага супернікамі цэнтральнай украінскай улады самалёту Іл-76). Украінскія ўлады і прадстаўнікі самаабвешчаных рэспублік на ўсходзе Ўкраіны адмаўляюць сваё дачыненьне да трагедыі і вінавацяць адзін аднаго ў тым, што адбылося.
Па колькасьці загінулых гэтая катастрофа стала найбуйнейшай у гісторыі авіяцыі з 11 верасьня 2001 году і ўвайшла ў дзясятку найбуйнейшых за ўсю гісторыю. Найбуйнейшая авіякатастрофа XXI стагодзьдзя на постсавецкай прасторы.
Авіякампаніі «Аэрафлёт», Трансаэро, Air France, «Турэцкія авіялініі», Virgin Airlines, Lufthansa і S7 паведамілі пра намер зьдзяйсьняць рэйсы ў аблёт Украіны. Эўракантроль закрыў паветраную прастору Ўсходняй Украіны для грамадзянскай авіяцыі.
31 ліпеня ў сталіцы Беларусі Менску сабралася кантактная перамоўная група ў складзе прадстаўнікоў Украіны, Расеі, АБСЭ і ўзброеных прарасейскіх сэпаратыстаў. У гэтыж дзень была прынятая дамоўленасьць аб наданьні экспэртам доступу да месца крушэньня самалёту[2].
Самалёт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Boeing 777-200ER, зарэгістраваны пад нумарам 9M-MRD, быў пабудаваны на заводзе Boeing у Эвэрэце (штат Вашынгтон) у 1997 годзе, і быў перададзены авіякампаніі Malaysia Airlines 29 ліпеня 1997 году[3].
Крушэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines выконваў плянавы рэйс з Амстэрдаму ў Куала-Лумпур. На борце знаходзілася 283 пасажыры і 15 чальцоў экіпажу. Сувязь з самалётам зьнікла а 16:20 UTC+3[4]. Расейскую граніцу ляйнэр мусіў перасячы прыкладна а 16:25 UTC+3[1].
А 16:20 ля гораду Сьняжное (Данецкая вобл.) расейскія дывэрсанты з атраду падпалкоўніка Галоўнай разьведвальнай управы Расеі(en) Ігара Безьлера зьбілі самалёт з зэнітна-ракетнага комплексу, разьмешчанага на блёк-посьце ў гарадзкім пасёлку Чарнухіна(uk) (Перавальскі раён, Луганская вобласьць). Самалёт упаў ля вёскі Грабава(uk) (Шахтарскі раён, Данецкая вобл.). А 16:40 Безьлер паведаміў аб зьбіцьці самалёту свайму начальніку ў Маскве палкоўніку ГРУ Расеі Васілю Гераніну[5]. Як паведамлялася раней, сэпаратысты атрымалі доступ да тэхнічных сродкаў, якімі быў зьбіты самалёт[6], пры гэтым, паводле шэрагу паведамленьняў, на цяперашні час адбываецца выдаленьне інфармацыі падобнага тыпу з расейскіх інфармацыйных агенцтваў.
Сьпіс загінулых
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На борце самалёта знаходзіліся 15 чальцоў экіпажу і 283 пасажыры.
Краіна | Колькасьць |
---|---|
Нідэрлянды | 192 |
Малайзія | 44 |
Аўстралія | 27 |
Інданэзія | 12 |
Вялікабрытанія | 10 |
Бэльгія | 4 |
Нямеччына | 4 |
Філіпіны | 3 |
Канада | 1 |
Новая Зэляндыя | 1 |
Усяго | 298 |
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Бук-М2
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Як паведамляюць карыстальнікі сеткі Інтэрнэт, у найбольш наведвальных моўных вэрсіях Вікіпэдыі неаднаразова адзначаліся рэдагаваньні артыкулаў, зьвязаныя з крушэньнем самалёту, а таксама з узброеным канфліктам на ўсходзе Ўкраіны, зьдзейсьненыя з IP-адрасоў, прыналежных да ўрадавых органаў Расейскае Фэдэрацыі. Зьмест рэдагаваньняў зводзіўся да інтэрпрэтацыі вэрсіі крушэньня з расейскага боку (які настойвае на тым, што крушэньне ажыцьцёўленае наўмысна з боку вайскоўцаў Украіны) і стылявога наданьня значэньня легітымнасьці палітычным структурам узброеных прарасейскіх сэпаратыстаў усходу Ўкраіны[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Крыніца паведаміла пра падзеньне малазійскага Boeing на мяжы Расеі і Ўкраіны, Інтэрфакс (17 ліпеня 2014)
- ^ На перамовах у Мінску дамовіліся даць экспертам доступ да «Боінга» // Еўрарадыё.fm. — 2014.
- ^ airframes.org (2005-08-11) Aircraft Database – 9MMRD. Airframes.Org. Праверана 2014-07-17 г.
- ^ В ДОНЕЦЬКІЙ ОБЛАСТІ ЗБИЛИ ПАСАЖИРСЬКИЙ ЛІТАК, Українська правда (17 ліпеня 2014)
- ^ Служба бясьпекі Ўкраіны. Датычна зьбітага самалёту // YouTube, 17 ліпеня 2014 г. Праверана 18 ліпеня 2014 г.
- ^ Магай М. Украинские ополченцы захватили полк ПВО в Донбассе // РБК. — 2014.
- ^ ФСО пыталась исправить статью немецкой Википедии о катастрофе Boeing-777 // Грани.ру. — 2014.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Катастрофа Boeing 777 пад Данецкам — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў